Кацярына Бябеніна: Выявілася шмат чужых людзей, якія прагнуць сенсацый
Прапануем вам фрагмэнты звароту Кацярыны Бябенінай.
«Я удава Алега Бябеніна. Уласна, мне не хацелася і
Самае страшнае, што магчыма ніколі і не даведаюся, кожны дзень вяртаючыся да гэтых пытаньняў без адказаў. Няма нічога горш невядомасьці. Матэрыялы праверкі (у частцы, зь якой я знаёма), вядомыя мне факты, дэталі і падзеі тых дзён адназначных адказаў не даюць. Менавіта таму я не хачу нічога казаць: любыя мае словы на тэму «што здарылася», мае сумневы, вэрсіі, думкі будуць толькі здагадкамі, але я ня ведаю ісьціны. У нас з Алегам і са Сьцяпанам была куча плянаў на бліжэйшыя дні і тыдні, але ім не наканавана было спраўдзіцца.
І яшчэ, ведаеце, проста вельмі балюча гаварыць.Ніякія СМІ (друкаваныя, тэлевізійныя, інтэрнэт) не атрымлівалі ад мяне ніякіх камэнтароў, якія тычацца гібелі Алега. Пра тое, што адбылося, я казала толькі і выключна з нашымі з Алегам сябрамі і блізкімі, а таксама з прадстаўнікамі праваахоўных органаў і экспэртамі.
Любая інфармацыя са спасылкай на мае словы зь іншых крыніцаў — хлусьня.Вакол выявілася нечакана шмат чужых людзей, якія прагнуць абмеркаваньняў і сэнсацыйных падрабязнасьцяў. Не, не сяброў — зусім чужых і незнаёмых людзей, якія чамусьці лічаць, што маюць права знайсьці наш хатні тэлефон і патэлефанаваць з пытаньнямі, або прыехаць на нашу дачу «паглядзець усё сваімі вачамі». Я разумею, што трагічная сьмерць чалавека — гэта выдатны інфармацыйны нагода, куды больш пэрспэктыўная, чым навіны аб надвор’і, але прашу: зазірніце ў сябе і паспрабуйце знайсьці хоць нешта чалавечае.
Калі ён быў вам блізкі — памятаеце яго, любіце яго, рабіце ўсё для яго памяці.
Калі ён быў вам нікім — не рабіце балюча тым, хто памятае і любіць.Жыцьцё — вельмі далікатная штука, якімі б доўгатэрміновымі не былі вашыя пляны на шчасьце. Дастаткова некалькіх сэкундаў, каб жыцьцё назаўсёды падзялілася на «да» і «пасьля». Магчыма,
Нікому не пажадаю бачыць раней заўсёды шчасьлівага і вясёлага сына, які ляжыць, згарнуўшыся, і не плача нават, проста ціха скуголіць: «татачка, татачка, татачка…», і я не магу яму дапамагчы. Алег быў выдатны муж і самы лепшы тата. Кожны вечар, укладваючыся спаць, Сьцёпа казаў: «Тата, я цябе люблю. Мама, я цябе люблю. Як добра, што вы ў мяне ёсьць „. Зараз таты няма, але мы са Сьцёпам
і ўсё гэта ўжо не сказаць, не пачуць і не пазнаць ніколі. Вельмі хочацца, каб не было так балюча. Хоць бы на пяць хвілін, на хвіліну атрымаць перадышку і мець магчымасьць паглядзець па баках з той ціхамірнасьцю, якая была ў мяне раней. На сьнег, на сонца, на дзяцей, якія шпацыруюць з татамі. Магчыма,
Для прадстаўнікоў СМІ, якія, магчыма, прачытаюць гэта, я паўтару яшчэ раз: зазірніце ў сябе і паспрабуйце знайсці хоць нешта чалавечае. Не здзекавацца са сказанага, устаўляючы ў прыдуманы кантэкст з прыдуманымі каментарамі...
***
Цела заснавальніка апазыцыйнага сайту
Радыё Свабода