Сёння — адзін з найбуйнейшых зоркападаў
14.12.2010 12:47
—
Разное
![]() |
Як паведаміў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, да 120 знічак у гадзіну змогуць назіраць беларусы сёння вечарам пасля заходу сонца.
Прыкладна з 13.00 да 20.00 максімуму дасягне адзін з найбольш магутных метэорных патокаў Гемініды.Назіральнікам з Беларусі будзе здавацца, што знічкі ляцяць з боку сузор’я Блізнятаў. Метэоры будуць рухацца з хуткасцю 35 км/с. Гэта «невысокая хуткасць» вызначыць жаўтлявы колер успышак.
Паводле слоў спецыяліста, наступны найбліжэйшы буйны метэорны паток Квадрантыды пройдзе з 26 снежня па 13 студзеня. Свайго максімуму ён дасягне 3 студзеня.
Усяго на працягу года можна назіраць каля 30 зарападаў рознай магутнасці. Найболей відовішчныя і вядомыя з іх — Гемініды, Персеіды, Леаніды, Арыяніды і Лірыды.
Падзяліцца навіной:
Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Анастасія Янушэўская, БелаПАН