На Сонцы ўбачылі смайлік + фота
14.12.2010 10:28
—
Разное
Астраномы выявілі на Сонцы гіганцкі смайлік. Усмешлівы твар створаны сілавымі лініямі магнітнага поля зоркі. Памеры вачэй перавышаюць дыяметр Зямлі як мінімум у чатыры разы.
Па словах даследчыкаў, яркія вобласці на Сонцы магчыма назіраць і ў аптычным дыяпазоне. Гэтыя здымкі Сонца былі атрыманыя пры дапамозе спадарожніка NASA Solar Dynamіcs Observatory. Галоўнай мэтай спадарожніка з’яўляецца вывучэнне ўзаемадзеяння магнітных палёў Сонца і Зямлі, а таксама магчымых наступстваў актыўнасці зямнога свяціла.
У жніўні 2010 года менавіта SDO зарэгістравалі першы магнітны выбліск новага сонечнага цыклу, накіраваны на Зямлю.
Падзяліцца навіной:
Звязда
Звязда