Рэстаўрацыйныя работы ў Мірскім замку набліжаюцца да завяршэння

Источник материала:  
13.12.2010 17:23 — Разное
Рэстаўрацыйныя работы, якія на працягу 27 гадоў вяліся ў музейным комплексе Мір, набліжаюцца да завяршэння. Аднак урачыстае адкрыццё Мірскага замка, першапачаткова запланаванае на 10 снежня, перанесена на 16 снежня,

паведаміў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея, філіялам якога з"яўляецца Мірскі замак, Уладзімір Пракапцоў.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што завяршэнне абнавіцельных работ выкліча прыток як беларускіх, так і замежных турыстаў, а гэта спрыяльна паўплывае на эканоміку краіны. "Адкрыццё экспазіцыі дасць магчымасць рэгіёнам значна развіць турыстычную інфраструктуру - ствараць прыватныя сядзібы, кафэ, рэстараны, атэлі. Таму ўвод у эксплуатацыю Мірскага замка - гэта таксама пытанне нашай эканомікі", - падкрэсліў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея.

Цагліна з датай пачатку рэстаўрацыі закладзена ў паўночную сцяну Мірскага замка ў 1983 годзе. Разам з рэстаўрацыяй праводзіліся работы ў царкве-пахавальні князёў Святаполк-Мірскіх (абнаўленне герба-картуша і мазаікі на фасадзе, размалёўкі сцен, пліткі падлог, керамічнага ўбрання печаў). У пахавальню было праведзена цяпло. Частка замка, практычна гатовага ўжо да прыёму гасцей, аддадзена пад гасцінічныя нумары. Яшчэ адна асаблівасць адрэстаўрыраванага помніка гісторыка-культурнай спадчыны - сучасны ліфт, які выключае неабходнасць карыстацца шматлікімі вітымі лесвіцамі.

Замкавы комплекс у г.п. Мір займае 26 га. У яго структуру акрамя Мірскага замка і пахавальні ўваходзяць італьянскі рэнесансны сад, англійскі парк і сажалка. Гэта ўнікальны помнік архітэктуры, у канструкцыі і дэкаратыўным убранні якога прасочваюцца элементы еўрапейскіх стыляў: готыкі, рэнесансу і барока. Мірскі замак уключаны ў 2000 годзе ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Польшча адмяняе патрабаванне аб дазволе на працу для беларусаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика