Польшча адстаяла забарону на ГМА насуперак Еўракамісіі

Источник материала:  
13.12.2010 14:32 — Разное

Польшча выйграла працэс у судзе Еўразвязу наконт забароны на генетычна мадыфікаваныя арганізмы.


Суддзі скасавалі рашэнне Еўракамісіі, якая тры гады таму палічыла польскую забарону на ГМА супярэчнай законам Еўразвязу ды пастанавіла, каб Польшча дазволіла генетычна мадыфікаваныя арганізмы на сваёй тэрыторыі.

За час разгляду справы змянілася і пазіцыя еўрапейскіх уладаў: цяпер кожнай краіне прапануецца самой вызначацца з стаўленнем да ГМА.

Што да іншых суседзяў, то ва Ўкраіне ўсе прадукты за выняткам тытуню маюць налепкі «БЕЗ ГМА» або «З ГМА». У Расіі трэба пазначаць наяўнасць ГМА ў прадукце, калі доля ГМА большая за 0,9%.

У Беларусі забароны на прадукты з ГМА няма, але на ўпакоўцы засцярога пра ўтрыманне ГМА мусіць быць напісаная чырвоным шрыфтам, прычым большым за саму назву тавара. Нельга выкарыстоўваць генетычна мадыфікаваныя арганізмы адно ў дзіцячым харчаванні. На ГМА абавязкова правяраюць кукурузу і сою.

Разам з тым, у прынятай летась дзяржаўнай праграме «Інавацыйныя біятэхналогіі» стаіць задача распрацаваць трансгенныя расліны, якія дазволяць павялічыць ураджайнасць і якасць на 10-15 %, павысіць устойлівасць да хваробаў і шкоднікаў, знізіць выдаткі на прымяненне пестыцыдаў. Паляпшэння з выкарыстаннем апошніх навуковых дасягненняў не абмінуць і бычкі-парсючкі.

  • Бульба, якая не баіцца каларадскіх жукоў і хваробаў,
  • рапс і канюшына, якія растуць лепей за звычайныя,
  • журавіны з змененым смакам,
  • палепшаныя дурніцы,
  • жыта з буйнейшым калоссем,
  • памідоры, якія даўжэй ляжаць і не псуюцца,
  • соя, якая хутчэй выспявае, —

гэтым беларускія навукоўцы займаюцца ўжо цяпер.

«Ужо створаныя трансгенныя расліны, якія ўяўляюць значную практычную цікавасць», — зазначаецца ў праграме.

Падзяліцца навіной: 
cz

←У аўторак па ўсёй краіне — моцныя снегапады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика