Аўтарка песні «Наш прэзідэнт»: «Я расіянка, але вельмі люблю беларускую ўладу»
Наталля Монцік — аўтарка нашумелай песні «Наш прэзідэнт», якая выклікала хвалю абурэння ў інтэрнэце. Нагадаем, у трэку дзеці спяваюць пра «
Наталля Монцік працуе
Наталля згадзілася адказаць на пытанні «Нашай нівы» наконт сваёй песні.
Наталля Монцік:
У гэтай песні ёсць дзве назвы — «Наш прэзідэнт» і «Нашчадкі перамогі».Насамрэч гэта песня пра дзяцей, вясну і ветэранаў. Пра тое, як дзецям добра жыць ў гэтай краіне пры гэтай уладзе.
«Наша ніва»: Калі была створаная песня?
НМ: Яна была напісаная яшчэ ў 2008 годзе. Яе тады выканалі на вялікім урачыстым канцэрце ў Палацы рэспублікі, з відэашэрагам пра прэзідэнта на заднім плане.
Песня прайшла цэнзуру,усім спадабалася. У зале былі Павел Барадзін, міністры абароны і культуры. І ўсе цудоўна паставіліся да песні. У нас шмат песен, якія ляжаць у багажы. Мы чакалі нагоду, і яна прыйшла, таму мы адправілі яе на радыёстанцыі. Песня проста дачакалася свайго зорнага часу.
НН: Можа, вы чулі, якая была рэакцыя Лукашэнкі?
НМ: Я не ведаю, але
думаю, што рэакцыя была добрай, калі я ўсё яшчэ здаровая…Але якая можа быць рэакцыя, калі пра цябе спяваюць дзеці, і спяваюць добра?! Зразумейце, я вельмі люблю нашу ўладу, хоць сама расіянка, а ў Беларусь прыехала пятнаццаць гадоў таму.
НН: Вас моцна крытыкуюць у інтэрнэце…
НМ:
Нягледзя на негатыўныя каментары на апазіцыйных сайтах, я сябе адчуваю добра.Нічога дрэннага я не зрабіла. А мне цяпер усё тэлефануюць, пытаюцца пра песню… Але я ўсім цяпер адмаўляю.
НН: Бацькі хаця б ведалі, што спяваюць іх дзеці?
НМ: Бацькі нашых дзяцей — вельмі грунтоўныя людзі, ніхто не быў супраць. Наадварот, яны былі ўсцешаныя.
НН: Як вы думаеце, ваша песня застанецца ў гісторыі?
НМ: Я не настолькі фанабэрыстая, каб думаць пра гэта.
Я проста пішу добрыя песні. Застануцца ў гістрыі — добра, не — буду працаваць далей.
ВН