Януковіч і елка
У часе адной з апошніх прэс-канферэнцый Віктар Януковіч загаварыў пра пераднавагоднія падрыхтаванні ў сталіцы Украіны. Пры гэтым прэзідэнт краіны амаль 10 секунд прыгадваў слова «елка». Гэты фрагмент трапіў на you tube, дзе хутка стаў хітом. За 5 дзён гэты сюжэт у суме праглядзела каля 145 000 чалавек. Адзін з ролікаў прапануе параўнаць хуткасць прэзідэнцкай думкі з хуткасцю алімпійскага чэмпіёна, рэкардсмена свету спрынтэра Усэйна Болта.
Гэта не першы выпадак, калі Віктар Януковіч робіцца героем інтэрнэту. Камічны інцыдэнт з ім здарыўся ў маі гэтага года, у часе візіту Дзмітрыя Мядзведзева ў Кіеў. Прэзідэнты двух краін ускладалі вянкі да помніка невядомаму салдату. У адзін з момантаў моцны парыў ветру скінуў адзін з вянкоў на прэзідэнта Украіны. Ролік з гэтым інцыдэнтам імгненна разляцеўся па інтэрнэце. Пазней той вянок быў прададзены на аўкцыёне за $5,5 тысяч.
СП