«Беларусь» вярнулася ў Заслаўе
08.12.2010 14:59
—
Разное
Чыгуначнікі выправілі недарэчнасць у назве станцыі.
Да нядаўняга часу цягнікі прыходзілі ў «Белорусь».
Цяпер яны спыняюцца ў «Беларусі».
Доўгі час назва чыгуначнай станцыі ў Заслаўі на праязных квітках на электрацягнікі пісалася на ўзор 1939 г. — «Белорусь». Мы паведамлялі пра гэта ў сакавіку 2010 года. Нядаўна чыгуначнікі выправілі недарэчнасць у назве станцыі. І цяпер на праязных яе пішуць праз «а» — «Беларусь». Застаецца пачакаць, калі побач пачнуць пісаць «Беларуская чыгунка», замест «Бел. ж.д.»
Падзяліцца навіной:
СП
СП