Пяць правілаў карпаратыўнай вечарынкі
gurb.ru |
змяніць якое ў далейшым будзе няпроста. А калі так, для таго, каб не трапіць у няёмкае становішча, варта прытрымлівацца некалькіх нескладаных правілаў.
Правіла першае. Яўка абавязковая
Нават калі вы цярпець не можаце штогадовых конкурсаў самадзейнасці, тостаў за працвітанне кампаніі і калектыўных танцаў — гэта не падстава ігнараваць карпаратыўную вечарынку.Справа ў тым, што, не з’явіўшыся на свята, вы нібыта выказваеце пагарду да сваіх калег і начальства. Маўляў, я гатовы цярпець ваша таварыства дзеля грошай, але прысутнічаць на «неаплатных» мерапрыемствах не абавязаны. Пра тых, хто лічыць за лепшае адседжвацца дома, часта складваецца непрыемнае меркаванне: калегі могуць вырашыць, што вы не прыходзіце на святы, бо баіцеся, што не здолееце паводзіць сябе належным чынам, а нястрыманых або проста няўпэўненых у сабе людзей рэдка любяць у калектыве.
Таму прапусціць карпаратыўную вечарынку можна толькі ў сувязі з сапраўды ўважлівай прычынай, загадзя папярэдзіўшы калег і растлумачыўшы ім, чаму вы не зможаце прысутнічаць на свяце.
Правіла другое. Сустракаюць па адзежцы
Безумоўна, свята — гэта добрая падстава вырвацца са строгіх рамак офіснага
Калі перад тым, як адправіцца на вечарынку, вам трэба будзе правесці ў офісе ўвесь дзень, давядзецца ўсё ж аддаць перавагу дзелавому касцюму. А ператварыцца з Папялушкі ў прынцэсу дапамогуць яркі топік, «схаваны» пад пінжаком, або арыгінальныя ўпрыгажэнні, надзетыя перад самым святам.
Правіла трэцяе. Ведай меру!
Галоўнае пытанне, якое бянтэжыць розумы супрацоўнікаў падчас карпаратыўных вечарынак, гучыць так:
«Піць або не піць?».Безумоўна, перакаштаваць усе наяўныя спіртныя напоі, станцаваць гарачы танец на стале, а потым зручна ўладкавацца на начлег у талерцы з салатай — не самая ўдалая лінія паводзін.
Аднак зусім адмовіцца ад алкаголю таксама было б памылкай. Калі вы будзеце дэманстрацыйна піць сок, пакуль усе астатнія дэгустуюць спіртное, вас альбо палічаць «шпіёнам», які збірае кампрамат на падпіўшых калег, альбо вырашаць, што ў вас праблемы з алкаголем. А таму, калі не ўпэўненыя ў сваіх сілах, паспрабуйце весці строгі ўлік выпітым келіхам, але пры гэтым сачыце за тым, каб яны не былі пустымі.
Правіла чацвёртае. Дарагі не падарунак
Калі вы працуеце ў вялікім калектыве, наўрад ці вы здолееце адарыць сувенірамі ўсіх сваіх калег. Гэта зусім не значыць, што вы павінны абысці ўвагай нават людзей, з якімі ў вас склаліся сяброўскія стасункі.
Проста не варта ўручаць падарункі пры ўсіх, калі вы віншуеце кагосьці аднаго, — нехта з калег можа пакрыўдзіцца.
А таму лепш, калі вы вырашыце «сувенірнае пытанне» незадоўга да пачатку свята або адразу пасля вечарыны. Што датычыцца цаны падарунка, то навагодні сувенір не павінен быць занадта каштоўным — інакш вы рызыкуеце паставіць у няёмкае становішча калег, якія ў якасці падарункаў запасліся недарагімі забаўкамі.
Правіла пятае. Адставіць размовы!
Размовы аб працы падчас свята лічацца дрэнным тонам. Не варта выкарыстоўваць вечарынку ў якасці чарговай вытворчай нарады або для таго, каб вырашыць свае працоўныя праблемы. Нават калі на свяце начальнік паводзіць сябе цалкам дэмакратычна,
гэта не азначае, што надышоў удалы момант для гутаркі аб прыбаўцы да акладу або просьбы перасадзіць вас у іншы кабінет.У якасці тэмы для гаворкі лепш выбіраць
Звязда