Паляўнічая адным стрэлам забіла і лася, і лыжніка

Источник материала:  
06.12.2010 12:51 — Разное
У Швецыі адбыўся вельмі незвычайны няшчасны выпадак.

Жанчына-паляўнічы забіла лася адным стрэлам, аднак куля не затрымалася ў жывёле, а працягнула свой шлях і трапіла ў 71-гадовага лыжніка, які, паводле словаў паліцыі, імгненна памёр.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую суботу ў Смоланде.

Паліцыя не дае дэталяў незвычайнага няшчаснага выпадку, аднак пацвярджае, што жанчына-паляўнічы зрабіла ўсяго адзін стрэл.

Вінаватая ў трагедыі ў шоку ад здарэння. Паліцыя расследуе справу як «ненаўмыснае забойства».

Падзяліцца навіной: 
postimees.ee

←Ад мінус 16°С да адлігі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика