Праросткі — ежа жыцця
Біялагічная энергія праросткаў настолькі высокая, што па харчовай каштоўнасці яны могуць замяніць многія дарагія прадукты.
Рыс і яго праросткі аказваюць вяжучае дзеянне. Яны карысныя пры хваробах нырак і мачавога пузыра, узмацняюць лактацыю ў кормячых маці. Акрамя таго, рыс паляпшае колер твару, устараняе непрыемны пах з роту, добра аднаўляе апетыт пасля хваробы або працяглага галадання. Аднак галоўнай уласцівасцю рысу лічыцца яго ачышчальнае дзеянне, што шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне Усходу. Японцы сцвярджаюць, што з’едзеныя падчас сняданку 1–2 ст. лыжкі сырога рысу, яго праросткаў або рысавай мукі выганяюць з кішэчніка ўсе хваробы.
Гаючыя ўласцівасці аўса вызначаюцца тым, што расліна і яе праросткі павышаюць імунітэт, аднаўляюць мышачную сілу, абнаўляюць кроў і перашкаджаюць утварэнню тромбаў, дабратворна ўздзейнічаюць на слізістую
Засцерагуць ад бяссонніцы, атэрасклерозу, ранняй сівізны і выпадзення валасоў праросткі сланечніку і гарбуза. Акрамя таго, яны вельмі карысныя мужчынам, бо дапамагаюць аднавіць патэнцыю і папярэджваюць развіццё адэномы прастаты.
Праросткі пшаніцы дапамагаюць пры стомленасці, цяжкіх разумовых перагрузках, стымулююць імунітэт. Яны павышаюць вынослівасць, нармалізуюць работу
Праросткі жыта карысныя пры цукровым дыябеце. Яны таксама выводзяць таксіны і радыенукліды, іх рэкамендуецца ўжываць для прафілактыкі атэрасклерозу і ранняга старэння.
Пры гіпавітамінозе і ў клімактэрычны перыяд карысныя праросткі кукурузы. Яны таксама валодаюць амалоджвальнымі ўласцівасцямі, таму іх рэкамендуецца часцей уключаць у свой рацыён пажылым людзям. Ёсць звесткі, што экстракт з зярнят кукурузы тармозіць рост ракавых клетак.
Вывесці з арганізма солі цяжкіх металаў, радыенукліды і лішні халестэрын дапаможа прарошчанае насенне лёну. Яно садзейнічае ачышчэнню
Праросткі сачавіцы, фасолі і гароху добрыя для дыябетыкаў, а таксама для тых, у каго паніжаная згусальнасць крыві. Прарошчаная сачавіца выдатна падыходзіць для прафілактыкі грыпу і ВРВІ. Акрамя таго, гэтыя праросткі павышаюць узровень гемаглабіну ў крыві. Толькі лепш іх есці ў крыху правараным выглядзе, тады яны лягчэй засвойваюцца.
Можна прарасціць і растаропшу плямістую. Яна паляпшае абменныя працэсы ў печані, актывізуе жоўцевыдзяленне. Ужывайце праросткі растаропшы ў якасці дадатковага сродку да медыцынскіх прэпаратаў. Таксама гэтыя праросткі рэкамендуюцца пры псарыязе, а яшчэ яны аблягчаюць перыяд адвыкання ад алкаголю пры лячэнні хранічнага алкагалізму.
Праросткі капусты брокалі супакойваюць нервовую сістэму і прадухіляюць развіццё ракавых пухлін.
Ужывайце праросткі ў сырым выглядзе па 1 ст. лыжцы два разы на дзень або дадавайце іх у такой жа колькасці ў салату.
Увага! Варта ведаць, што пры ўжыванні любых прарошчаных раслін магчымая індывідуальная непераноснасць, таму перад прымяненнем праросткаў неабходна пракансультавацца з урачом.
Калі вы хочаце пазбегнуць авітамінозу і ўмацаваць імунітэт, дадайце да асноўнага харчавання прарослае насенне (праросткі), якое ўтрымлівае вялікую колькасць біялагічна актыўных рэчываў, у тым ліку вітамінаў, мікраэлементаў, ферментаў. Біялагічная энергія праросткаў настолькі высокая, што па харчовай каштоўнасці яны могуць замяніць многія дарагія прадукты.
Звязда