Пяцёра чалавек загінулі пры лабавым сутыкненні аўтамабіляў у Мінскай вобласці

Источник материала:  
03.12.2010 16:18 — Разное

Пяць чалавек, у тым ліку адно дзіця, загінулі сёння пры лабавым сутыкненні легкавога і грузавога аўтамабіляў у Мінскай вобласці. ДТЗ адбылося каля 13.40 на 13 км аўтадарогі Слабада — Навасады.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца легкавога аўтамабіля выехаў на паласу сустрэчнага руху для абгону грузавіка і сутыкнуўся з іншай грузавой машынай.

У ДАІ дадалі, што

4 снежня ў краіне чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я.

Магчымыя снегапады і галалёдзіца. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць асцярожнымі, ўважлівымі і перад пачаткам руху чысціць шкло ад снегу і лёду, а таксама ездзіць толькі з уключаным блізкім святлом. Не варта рабіць абгоны, калі ёсць хаця б доля сумневу ў яго бяспецы. Тармазіць і паскарацца трэба плыўна, не дапушчаючы заносу аўтамабіля.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Беларуская чыгунка будзе закупаць рэйкавыя аўтобусы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика