У найбліжэйшую суботу ў Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я

Источник материала:  
02.12.2010 14:58 — Разное

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 снежняM будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі снег, ноччу па ўсходзе месцамі мяцеліца, днём у паўднёвых раёнах мокры снег, галалёд, па Брэсцкай вобласці месцамі моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, ноччу па ўсходзе парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8–14°С, пры праясненнях да мінус 15–20°С, днём ад 0°С па поўдні да мінус 10°С па поўначы.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 12–14°С, днём мінус 5–7°С.

У наступныя двое сутак чакаецца воблачна з праясненнямі.

4 снежня складаныя ўмовы надвор’я:

ноччу на большай частцы тэрыторыі снег, месцамі па паўночна-заходняй палове моцны снег, мяцеліца; па паўднёва-ўсходняй палове мокры снег, дождж, у асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, галалёд.

На дарогах галалёдзіца. Днём месцамі па паўночна-ўсходняй палове кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–12°С, днём мінус 3–10°С; па паўднёва-ўсходняй палове ноччу і раніцай каля 0°С, днём паніжэнне тэмпературы паветра да мінус 2–5°С.

5 снежня пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў паўночных раёнах невялікі кароткачасовы снег. Ноччу і раніцай месцамі туман, імжа. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3–8 м/с. Узмацненне маразоў. Тэмпература паветра ноччу мінус 13–20°С, пры праясненнях да мінус 23–25°С, па поўначы Віцебскай вобласці мінус 10–12°С; днём мінус 5–12°С.

У Мінску 4 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу снег, мяцеліца; пад раніцу мокры снег, магчымы дождж, наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні 5–10, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6–8°С, пад раніцу павышэнне тэмпературы паветра да 0, мінус 2°С, днём паніжэнне тэмпературы паветра да мінус 8°С.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←«Я зразумеў: усё трэба мяняць, і чым хутчэй, тым лепш»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика