У цёплых далонях Прыроды
02.12.2010
—
Разное
Кажуць, што здарылася — таго не вернеш. Так і з прыроднай раўнавагай: людзі паспрабавалі ўмешвацца ў прыродныя працэсы, і цяпер вымушаны прымаць шэраг законаў, каб зберагчы ад вымірання многія віды жывых арганізмаў. А можа варта пакінуць “усё як ёсць”, і няхай выжывае мацнейшы? Між іншым, гісторыкі сцвярджаюць: першы закон аб ахове навакольнага асяроддзя з’явіўся ў Кітаі ў другім стагоддзі да нашай эры: кожнаму, хто кідаў смецце на вуліцу, там адсякалі палец. Жорстка? Мусіць, так. Цяпер за шкоду прыродзе — іншыя пакаранні: штраф, спыненне прадпрыемства, якое забруджвае наваколле. Ды праблем у сістэме “чалавек — прырода” не становіцца меней, яны сталі глабальнымі і, здаецца, вечнымі. Вось і 2010 год быў абвешчаны Міжнародным годам біялагічнай разнастайнасці. Чым ён адметны? Пра гэта і пра асаблівасці прыродаахоўнай практыкі ў нашай краіне мы гутарым з доктарам біялагічных навук, прафесарам, супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пятром Рыгоравічам Козла.
— Пётр Рыгоравіч, і да Міжнароднага году біяразнастайнасці ў свеце прымалася мноства прыродаахоўных дакументаў. Чаму цяпер раптам так востра паўсталі гэтыя праблемы?
— Яшчэ ў ХХ стагоддзі яны найбольш абвастрыліся: пачалося бурнае развіццё прамысловасці, рост гарадоў, а цяпер наваколле катастрафічна забруджваецца як адыходамі прадпрыемстваў, так і самога чалавека. Гэта і прывяло да знікнення шматлікіх відаў раслін і жывёл, эколагі б’юць трывогу, а Год біяразнастайнасці — акт канцэнтрацыі ўвагі мільёнаў людзей, найперш навукоўцаў, на праблемах зберажэння відаў. Гэта заклік да нас памятаць: кожны від унікальны па сваіх якасцях, аса-
блівасцях і варта зрабіць усё, каб іх захаваць.
— Біяразнастайнасць зберагаюць у запаведніках і нацпарках. Дарэчы, у Беларусі цяпер 2 запаведнікі і 4 нацыянальныя паркі, у Расіі іх адпаведна 101 і 35, а вось у краінах Амерыкі, Афрыкі, Заходняй Еўропы нацпаркаў у разы больш, чым запаведнікаў. Чаму так?
— Такія нашы традыцыі. Як вядома, у СССР быў адзін статус ахоўных тэрыторый: запаведнікі, у іх абсалютна выключана любое ўмяшальніцтва чалавека. І толькі ў 60-х гадах айчынныя вучоныя сфармулявалі паняцце папуляцыя. Аказалася: каб такая складаная сістэма развівалася, ёй вельмі неабходна пэўная плошча пасялення. Скажам, для лакальнай папуляцыі казулі досыць 20-30 тысяч гектараў зямель, а для папуляцыі зубра ўвогуле трэба ў 15-20 разоў больш. Гэткіх велізарных запаведнікаў у нас, вядома ж, няма. Вось і даводзіцца штучна, так бы мовіць, падтрымліваць папуляцыю — а гэта ўжо не запаведнік. І яшчэ ў біялогіі ёсць паняцце: харчовы або трафічны ланцуг. Скажам, існуюць жывёлы, якія сілкуюцца раслінамі, а ёсць драпежнікі, якім неабходна мяса. Дык вось, для натуральнага існавання папуляцыі ваўка тэрыторыі ў 30 тысяч гектараў недастаткова. Як вядома, пасля вайны тэрыторыя Белавежскай пушчы была абвешчана запаведнай. І там развялося зашмат ваўкоў, якія вынішчалі шматлікія віды млекакормячых, асабліва капытных. Давялося адстраляць больш за 70 ваўкоў, каб не звяліся дзікі, алені, казулі, ласі. Інакш атрымалася б так: ахоўвалі гэтых жывёл, каб вывучаць і паказваць экскурсантам, а яны пайшлі на пракорм ваўкоў... Дык вось, і больш глыбокае разуменне законаў прыроды, і сучасныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы пераканалі нас: патрэбна трансфармацыя запаведнікаў у нацыянальныя паркі. Статус запаведніка больш цвёрды, а нацпарку — меней строгі ў сэнсе аховы прыродных комплексаў: у нацпарку дапускаецца вызначанае ўмяшальніцтва ў прыродныя працэсы чалавека.
— А выбранне тэрыторый пад запаведнікі і нацпаркі заўсёды навукова абгрунтаванае?
— У нечым мы, вядома ж, маглі і пралічыцца, але, як правіла, ствараліся яны заўсёды з вызначанай мэтай. Кожны запаведнік, як і нацпарк, адметны светам сваіх раслін і жывёл, гэта эталон прыроды пэўнага рэгіёна. Напрыклад, Бярэзінскі запаведнік — нацыянальны парк Браслаўскія азёры — эталоны Паазер’я, Прыпяцкі нацпарк — Палесся. Нарачанскі нацпарк створаны, каб зберагчы Нарач, самае вялікае возера Беларусі. Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік стваралі ў 1988 годзе пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС з мэтай вывучэння ўплыву радыяцыі на жывы свет прыроды.
— Калі запаведнікі і нацпаркі — гэта асабліва ахоўныя тэрыторыі, то чаму ў некаторых нацпарках і нават у Бярэзінскім запаведніку, праводзяцца паляванні?
— У нас часова дазволены паляванні ў Белавежскай пушчы і на Браслаўскіх азёрах, бо ёсць патрэба рэзка знізіць там колькасць і шчыльнасць капытных, якія ўжо прычынілі такую шкоду лесу, што амаль спынілася натуральнае яго ўзнаўленне. У Бярэзінскім запаведніку паляванняў няма, але на тэрыторыі, якая прымыкае да яго, арганізавана лесапаляўнічая гаспадарка “Барсукі”, як бы філіял запаведніка. І там турысты, сапраўды, палююць на птушку, дзіка, лася, аленя.
— Паляванне на тэрыторыі паркаў — мера вымушаная?
—Так, іншага спосабу адрэгуляваць там прыродныя працэсы і захаваць біяразнастайнасць няма. Гэта дыялектыка прыроды. Дарэчы, умяшальніцтва людзей у прыродныя працэсы пачалося шмат стагоддзяў таму. Скажу больш: і Белавежская пушча збераглася толькі… дзякуючы паляванню, а не таму, што там ёсць зубр ці шматвяковыя дрэвы.
— Тады, можа, не варта хвалявацца аматарам прыроды, у якіх ужо самі словы “паляванне”, “паляўнічы турызм” выклікаюць хвалі гневу і абурэння. У прынцыпе, няма ж розніцы, кім жывёла, прызначаная на закланне, будзе здабыта: навукоўцам, падлоўчым ці турыстам. Мусіць, галоўнае — строга прытрымлівацца закона.
— Так. Можна колькі заўгодна разважаць, наколькі гэта гуманна ці не. Але трэба глыбока вывучаць біялогію, заканамернасці жыцця папуляцый і супольнасцяў, прынцыпы запаведнай справа, законы Яе Вялікасці Прыроды. Так, часам адстрэл неабходны. Гэта можа праводзіцца ў любой форме, але за паляванне ад прыезджага турыста можна атрымаць немалыя грошы. Яны затым пойдуць на аднаўленчыя працы, нарыхтоўку падкормкі для жывёл, на догляд за вальернымі жывёламі, на зарплату персаналу. Так робіцца па ўсім свеце, мы ж толькі пачынаем гэту працу. Галоўнае — прытрымлівацца закона.
Іна Ганчаровіч