У аэрапортах ставяць «порна-сканэры»
Выявы апранутай жанчыны атрыманыя з дапамогай "порна-сканэра". |
У амерыканскіх аэрапартах усталявалі новыя сканэры, з дапамогай якіх служба бяспекі мае магчымасць ідэальна бачыць цела праз вопратку. Хуткасці надгляду вырасла, але прылады выклікалі хвалю скандалаў. Бо паказваюць чалавека ў чым маці нарадзіла.
Так званыя
Праблема займела шырокі розгалас у грамадстве. Амерыканцы настолькі абурыліся парушэннем асабістай прасторы, што гатовыя адстойваць свае правы ў судзе. Паўстала нават адпаведная грамадская ініцыятыва — «We Won’t Fly».
Адзін з яе ўдзельнікаў, Джон Тайнэр, зрабіў відэазапіс працэдуры асабістага надгляду і выклаў на YouTube пад назвай «If you touch my junk, I’ll have you arrested». (Калі ты дакранешся да майго гоўбаса, то я цябе засуджу.)Ролік паказалі ў эфіры CNN, пасля чаго аб праблеме загаварылі на самым высокім узроўні.
Што праўда, разам з дыскусіяй аб правамоцнасці надглядаў на
А пакуль усё тое наперадзе, вытворцы бялізны знайшлі свой адказ на пытанне «Лётаць альбо не?». Кампанія 4th Amendment Wear прапануе купцам бялізну з адмысловым металічным атрамантам, які не дазваляе разгледзець інтымныя месцы з дапамогай
Алесь Пілецкі, інф. traveladvisor.pl