Адкрыццё помніка Лявону Рыдлеўскаму ў Лондане
Адзначэньне

Івонка Сурвілла адчыняе помнік


а. Сяргей Стасевіч асьвячае помнік


Вянок ад Рады БНР ускладае Івонка Сурвілла, яе старшыня

Вянок ад Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі ўскладае Алена Міхалюк



а. Аляксандар Надсан і Сяргей Навумчык


Мікола Пачкаеў распавядае пра Слуцкі збройны чын

Мікола Пачкаеў распавядае пра Слуцкі збройны чын

а. Аляксандар Надсан распавядае пра Лявона Рыдлеўскага

Радны БНР Сяргей Навумчык
Лявон Рыдлеўскі — удзельнік Слуцкага збройнага чына і выбітны дзеяч беларускай дыяспары. У час паўстаньня яму было ўсяго 17 год, яму давялося паўдзельнічаць у ключавых баях цягам той спробы абараніць незалежнасьць Беларусі. Пасьля яго Рыдлеўскі ўдзельнічаў у беларускай незалежніцкай партызанцы ў Польшчы, затым у рэшце рэшт эміграваў у Францыю. Падчас Другой сусьветнай вайны ён ўдзельнічаў у францускім антыфашысцкім супраціве.
Пасьля вайны гэты самаадданы чалавек актыўна апекваўся лёсам тысячаў беларусаў, якія апынуліся ў лягерах для перамешчаных асобаў па ўсёй Заходняй Эўропе. Дзякуючы Рыдлеўскаму шматлікія беларусы пазьбегнулі высылкі ў СССР, дзе іх немінуюча чакалі сталінскія лягеры. Дзеля сваіх землякоў і дзеля беларушчыны гэты чалавек ахвяраваў уласнай кар’ерай і ўласным здароўем.
За пару тыдняў да сваёй сьмерці Рыдлеўскі прыехаў у Лёндан. Тут ён памёр і быў пахаваны. Месца ягонага пахаваньня было згубленае і адшуканае толькі некалькі гадоў таму дзякуючы арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць» і гісторыку Натальлі Гардзіенцы. Старое надмагільле не захавалася, і таму было вырашана аднавіць яго, што і было зроблена намаганьнямі членаў ЗБВБ. Урачыстае адкрыцьцё помніка прымеркавалі да
Прыкладнае месца знаходзаньня магілы Рыдлеўскага:
(таксама глядзі па спасылцы)
Пасьля адкрыцьця помніка адбылася ўрачыстая імпрэза ў Беларускім доме. З найцікавай лекцыяй пра гісторыю Слуцкага збройнага чына выступіў Мікола Пачкаеў, успамінамі пра Лявона Рыдлеўскага падзяліліся бачыўшыя яго Івонка Сурвілла і а. Аляксандар Надсан.
***
Ад разуменьня палітычных абставінаў не перастае быць менш прыкрым, што памяцьцю гэткіх заслужаных беларусаў, як Л. Рыдлеўскі, не апекваецца дзяржава, што фармальна называецца Рэспублікай Беларусь.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі будзе запатрабаваная і будзе мець поўнае маральнае права называцца оргнам, што прадстаўляе інтарэсы Беларусі, як мінімум да таго часу, пакуль афіцыйныя менскія ўлады не перастануць ігнараваць аб’ектыўныя заслугі людзей перад Беларусьсю і беларусамі, як бы тыя людзі ні ставіліся да савецкай улады.
Алесь Чайчыц