Пятніца ў народных вераваннях
Ва ўсходніх славян існуе шэраг паданняў, у якіх персанаж Пятніцы атрымаў дэталізаваную партрэтную характарыстыку: «Яна ходзіць па дварах і праз вокны назірае за тым, як людзі ўшаноўваюць яе…»;
Гістарычная прыналежнасць пятніцы да значных хрысціянскіх падзей робіць зразумелым пажаданне прытрымлівацца паста. Існавалі адпаведныя рэгламентаваныя нормы паводзін беларусаў. Напрыклад: «Хто смяецца ў пятніцу, той у нядзелю будзе плакаць».
Пятніца сярод астатніх дзён тыдня займае першае месца па колькасці забарон і рэгламентацый. Асабліва засцерагаліся, калі яна папярэднічала вялікаму святу. На Віцебшчыне лічылася, калі пасціцца ў пятніцу перад Благавешчаннем або ў Чысты панядзелак, то летам чалавеку будзе шанцаваць у пошуку яек дзікіх птушак. Лічылася, калі карова ацеліцца ў пятніцу, то будзе мала даваць малака. Каб не псаваць воўну, у пятніцу забаранялася мыць і стрыгчы авечак. У пятніцу забаранялася шыць, каб ягняты не адбіваліся ад статка. Араць, шыць і прасці ў пятніцу лічыцца ў беларусаў за вялікі грэх. «Хто народзіцца ў посны дзень, у сераду або пятніцу, той будзе скупы», — гаварылі ў народзе.
Звесткі аб ушанаванні пятніц у старажытнасці прыводзяцца ў вядомым апакрыфічным творы «Павучэнне Кліменты пра дванаццаць пятніц…». Самыя першыя спісы «святых» пятніц датуюцца
Разам з тым з усіх святочных пятніц года асобна вылучаюцца пятніцы, так або інакш звязаныя з Пасхальным цыклам: Пахвальная пятніца на трэцім перадвелікодным тыдні; Вялікая пятніца, Красная, Чырвоная, Велікодная — пярэдадзень святкавання Вялікадня; Градавая пятніца першага Велікоднага тыдня, Дзевятуха і Дзесятуха — пятніца на дзявятым і дзясятым тыднях пасля Вялікадня і інш.
Аксана Катовіч, Янка Крук, Звязда