Саннікаў: «Да вызвалення краіны засталася пара тыдняў»
Выступаў
У самым пачатку ён звінаваціў Ярмошыну ў пакрыцці фальсіфікацый.
Расказаў, што сышоў з урада, калі адбыўся пераварот, калі «Лукашэнка незаконна захапіў уладу», параўнаў Лукашэнка з «дробнымі фюрэрамі», шмат разоў называў яго дыктатарам.
Звінаваціў кіраўнічы рэжым у забойстве лідэраў апазіцыі, у тым ліку і Карпенкі.
Падкрэсліў, што ён прафесійны дыпламат. І выглядаў ён як дыпламат. Анархічная барада была акуратна падстрыжаная. Для першага выступу ён абраў сіні гальштук.Тэкст пераважна чытаў з паперкі.
Ён зганіў
Параўнаў гісторыю Беларусі з гісторыяй іншых цэнтральнаеўрапейскіх краінаў.
«Лукашэнка называе нас апазіцыяй, але апазіцыяй народу даўно сталі Лукашэнка і насельнікі Драздоў». Ён высока ацаніў Машэрава і сказаў, што такога кіраўніка як Лукашэнка ў Беларусі яшчэ не было.
«Трэба ўзяць палку і выгнаць свінню са свайго гарода», — працытаваў ён свайго цесця.
Расказаў пра пагрозы забойства, ператрус у сябе ўдома, пра смерць Бябеніна.
Нельга хадзіць на датэрміновае галасаванне, — заклікаў Саннікаў.
Паабяцаў:
пераход да дэмакратычнага ладу і падзелу ўлад,
адмену кантрактнай сістэмы,
адраджэнне прафсаюзаў,
прыняць ідэалогію з адукацыйных праграм,
паляпшэнне якасці адукацыі і дашкольнага выхавання,
адмену ўказа № 660,
рэформу сельскай гаспадаркі — але не канкрэтызаваў, якую,
рух у Еўропу пры захаванні стратэгічнага партнёрства з Расіяй.
Саннікаў раскрытыкаваў праект паставак нафты з Венесуэлы, параўнаў яго з праектам павароту паўночных рэк.«Заможнасць і ўласнасць» павінны стаць прадметам гонару, сказаў ён. І паабяцаў у наступным выступе прэзентаваць эканамічную праграму, падрыхтаваную эканамістам Злотнікавым.
Ён заклікаў «ратаваць краіну». Сказаў, што 19 снежня на Плошчы збяруцца найлепшыя мужчыны і самыя прыгожыя жанчыны краіны.
Выступ быў такім жа папулісцкім, як і выступы Рымашэўскага й Статкевіча. Але яму бракавала яркіх момантаў і эмацыйнасці гэтых палітыкаў.