Аўтара скандальнага відэароліка пра бабулін пашпарт звольнілі з БТ

Источник материала:  
24.11.2010 15:32 — Разное

Аўтара скандальнага відэароліка пра бабулін пашпарт звольнілі з БТ

Кіраўніцтва папрасіла маладога рэжысёра звольніцца «па ўласным жаданні».

Як нагадвае udf.by, ролік «Бабуля-2010» з’явіўся ў інтэрнэце 8 лістапада і выклікаў велізарную цікавасць. За першы дзень яго паглядзелі 23 тысячы гледачоў. Як выявілася, рабіў яго інжынер відэамантажу Белтэлерадыёкампаніі, студэнт-завочнік Акадэміі мастацтваў Яўгеній Шапчыц.

Калі колькасць праглядаў набліжалася да 30 тысяч, відэа нечакана стала недаступным. Адміністрацыя Youtube змясціла тлумачэнне, што «ролік мае непрымальны змест». Самога ж рэжысёра праз некалькі дзён пасля «прэм’еры» выклікалі да кіраўніцтва і папрасілі звольніцца.


Падзяліцца навіной: 

←Запланавана выданне шматтомнай «Гісторыі Беларусі»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика