Доўгачаканая зіма
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах магчымы мокры снег, па ўсходзе моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, парывы да 14 м/с, днём па паўднёвым усходзе месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 2—8°С, па Брэсцкай вобласці ноччу да мінус 1°С.
У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 25 лістапада на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, пераважна мокры снег. У заходніх раёнах мяцеліца. Вецер паўднёва-заходні 6—11 м/с, днём па захадзе парывы да 15—18 м/с. Пахаладае.
Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3, плюс 3°С.26 лістапада чакаецца далейшае паніжэнне тэмпературы паветра. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—7°С,
днём мінус 5, плюс 2°С.У Мінску ў сераду, 24 лістапада, пераважна воблачна. Магчымыя невялікія ападкі, пераважна дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 3—5°С.
25 лістапада воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя ападкі, пераважна мокры снег. Вецер паўднёва-заходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак каля 0°С.