Прэзентуецца вершаваная гісторыя Беларусі
Кандыдат гістарычных навук Сяргей Кавалёў — ураджэнец Віцебску. Ён працаваў выкладчыкам у Тэхналягічным унівэрсытэце, але за свае дэмакратычныя погляды быў звольнены. Цяжка хворы, ён усе свае сілы скіраваў на стварэньне рыфмаванай гісторыі Радзімы.
Пабачыць свой твор яму ня лёсіла — сем гадоў таму аўтар памёр у дзень свайго пяцідзесяцігодзьдзя.Ягоная кніга пад назовам «Шлях. Твары, думкі, галасы. Рыфмаваная гісторыя ў адценьнях беларускага духу» выйшла сёлета ў выдавецтве «Кнігазбор» накладам 100 асобнікаў на сродкі сваякоў аўтара.
Прадмову да яе напісаў Уладзімір Арлоў, які быў аднакурсьнікам Кавалёва на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Ён згадвае.
«Напэўна, сэнс чалавечага жыцьця ў тым, каб як мага хутчэй зразумець сваю ролю на гэтым сьвеце, зьліцца з ёю, выканаць яе. У Сяргея шлях да гэтага разуменьня быў дастаткова пакручасты. Калі мы ўжо гаварылі
У прэзэнтацыі бяруць удзел сябры і аднакурсьнікі аўтара, ягоная ўдава Ніна Кавалёва, а таксама саліст гурту «Стары Ольса» майстар і музыка Алесь Чумакоў.
Пачатак, а 17 гадзіне.Радыё Свабода