Чэмпіён свету па тайландскім боксе Віталь Гуркоў: «Сумна, што наша гісторыя страчваецца»
— Шкада аддадзенага гэтаму віду спорту часу. Калі кідаць, то трэба было кідаць даўно.
Я ўжо 10 гадоў займаюся боксам. Увесь час абмяжоўваў сябе. Калі мне было 15–16 гадоў, аднагодкі хадзілі на дыскатэкі, у іх былі першыя пацалункі з дзяўчатамі, а я ішоў адзін з заплечнікам, і мяне пыталіся: ты куды? «Ну, я там гэта…»
Я ў школе нават не казаў нікому, што займаюся тайландскім боксам, і пастаянна прыдумляў усялякія адмазкі.— Чаму не расказваў?
— Бацька так выхаваў. Не выхваляйся, і да цябе будзе менш непатрэбнай увагі. Залішняя ўвага часам можа нашкодзіць.
А тайландскім боксам я пачаў займацца, таму што ў падлеткавым узросце хацелася ўмець сябе абараніць і за сяброў пастаяць. На раёне трэба было быць заўсёды напагатове.
Я жыў у Сцяпянцы, цыганскім раёне. Быў час, калі выйсці да шапіка купіць жуйку ці шакаладку было праблемна. Каля такога месца абавязкова «пасвілася» група маладых людзей, каб «настраляць» грошай.
Пра дасягненне нейкіх вынікаў у спорце спачатку нават не думаў. Проста трэніраваўся, выпрабоўваў сябе, пераадольваў страх: калі без досведу заходзіш на рынг — ногі трасуцца.
Зараз жа хочацца паспрабаваць новага і ўдасканаліцца: аматарскія спаборніцтвы — адно, а прафесійныя баі — зусім іншае (гэтай вясной Віталь стаў найлепшым байцом
Апошнім часам я стаў заўважаць: мне спадабалася баксаваць. Спадабаўся сам стан да, падчас і пасля бою. Пэўны адрэзак — тры дні. Дзень перад боем, дзень бою і дзень пасля.
У гэтыя тры дні для цябе нічога не існуе: ні будучыні, ні мінулага. У гэтыя тры дні ты зведваеш пікавыя эмоцыі і перажыванні. А калі ўсё заканчваецца, з’яўляецца адчуванне пустаты. Тыя, хто выходзіць на рынг, зразумеюць, пра што я кажу.
— Ты сказаў, што бокс табе дае. А што ён адбірае?
— Ды ўсё. Сяброў і бацькоў, да прыкладу, падоўгу не бачыш. Хоць я стараюся выкарыстоўваць вольны час — кніжкі пачытаць, музыкай заняцца. Спорт абмяжоўвае, трымае ў рамках — гэта можна, гэта нельга. Вось цяпер я з задавальненнем ем смажаную бульбу ды яшчэ два пірожных узяў (гутарка праходзіла ў рэстаране «Лідо» — Р.Г.) — а да гэтага сядзеў на дыеце, еў адзін раз на дзень: варанае мяса і
Гэтыя кантрасты моцна адчуваюцца: нельга, нельга — бух, можна! Калі ідзе ўстрыманне, пачынаеш цаніць звычайныя моманты і думаць: так, заўтра ў мяне ўзважванне, значыць, пасля яго я змагу пайсці з’есці вось гэта, а потым яшчэ і тое.
— У чым твая фішка як байца?
— Вельмі рэдка пасля баёў я думаю: ах, не дапрацаваў. Рыхтуюся я вельмі старанна, раблю ўсё, што ў маіх сілах, праяўляю сілу волі. Калі ты непадрыхтаваны, лепш на рынг не выходзіць.
Не лічу, што ў мяне выдатная тэхніка або неверагоднай сілы ўдар. Талентам ад прыроды я не валодаю, мне ўсё больш працай дастаецца.— Ты ж у курсе, якое ў людзей меркаванне аб духоўным развіцці спартоўцаў… А ты, я ведаю, музыкай, да прыкладу, займаўся.
— Так, граў на гітары ў
— А вершы яшчэ пішаш?
— Скажам так: спрабую нешта рабіць. Цяпер замовіў бітмэйкеру (кампазітар у
— Пару радкоў з
— Не. Саромеюся пакуль. Калі зраблю задуманае, пачуеш.
— Як ты трапіў у кліп «Ляпіса Трубяцкога» «Буравеснік»?
— Я Міхалка і ўвесь гурт ужо даўно ведаю. Быў у іх на рэпетыцыях. Нас з Міхалком пазнаёміў наш агульны трэнер па боксе Анатоль Іванавіч Ліс. Ён расказваў мне пра Міхалка, Міхалку пра мяне — і з’явілася ўзаемная сімпатыя. Апошні раз мы размаўлялі з Сяргеем у жніўні — даўно ўжо не бачыліся.
— У адным інтэрв’ю ты сказаў, што ты сентыментальны чалавек, можаш нават расплакацца.
— Раней за вочы некаторыя трэнеры называлі мяне плаксам (смяецца).
Калі я выйграў свой першы чэмпіянат Беларусі (прычым з траўмай галенастопа), то пасля фіналу кінуўся да трэнера на шыю і заплакаў…Бывае ў мяне такое. Некаторыя рэчы я вельмі блізка ўспрымаю.
— Можаш успомніць, калі апошні раз плакаў?
— З цяжкасцю. Апошні раз даўно. Трэба падумаць.
— Ты вельмі адкрыта расказваеш пра сябе. Гэтая адкрытасць табе па жыцці не шкодзіць?
— Гэта кій з двума канцамі. Дзесьці адкрытасць дапамагае, дзе перашкаджае. Але ўсё часцей я прыходжу да высновы, што падчас размовы ў кампаніі не трэба расказваць нейкія гісторыі пра іншых людзей. Я, калі нешта расказваю, то без імёнаў — каб не нашкодзіць гэтаму чалавеку. Людзі
— Якія ў цябе прыярытэты ў жыцці?
— Вельмі складанае пытанне. Напэўна, першае месца ў маім жыцці займаюць блізкія мне людзі — бацькі, сябры. Усё астатняе — фон. Са спортам я магу ў любы час скончыць. Важна, каб у цябе былі родныя і блізкія, каб яны былі надзейнымі, важна не пакрыўдзіць іх.
— Нядаўна былі апублікаваныя твае адказы на анкету праекту «Быць беларусам». Тваё выказванне «Беларусы патэнцыйна маюць выключны байцоўскі ген» нарабіла шуму ў інтэрнэце…
— Так, я сам не чакаў.
— Часта ты
— У мяне шмат беларускамоўных сяброў. Яны ўплываюць на мяне. З імі я размаўляю выключна
— У інтэрнэце адшукаў відэа, дзе ты пасля перамогі ў турніры
— Так, было такое.
У мяне запыталіся— Раней ты выходзіў на рынг пад кампазіцыю «Зорачкі» гурта «Ляпіс Трубяцкой», пасля пад «Ведзьму»
— Я выходжу на рынг пад музыку, якая нешта для мяне значыць. Кампазіцыю «Зорачкі» я вельмі люблю. Дарэчы, апошні раз пад яе я і плакаў.
«Троіца» — магутны гурт, якім трэба ганарыцца. Я шмат што з іх творчасці пераслухаў. Патэлефанаваў Кірчуку і запытаўся, ці можна мне
— Не магу не запытацца: тваё стаўленне да
— Я стаўлюся да яго з павагай. У школе вывучаў яго гісторыю, і ў гістарычным плане ён мяне больш прываблівае, чым
— Але цяпер ты выступаеш пад
— Мы пастаўленыя ў такія ўмовы.
Калі большасць яго выбрала, калі ён лічыцца нашым дзяржаўным сцягам, я нічога змяніць не магу. Сумна толькі, што наша гісторыя страчваецца, што наш сцяг мог бы выглядацьВіталю (у пашпарце ён, дарэчы, змяніў імя Vitaliy на Vital) 25 гадоў. Столькі ж іншаму нашаму вядомаму спартоўцу — футбалісту Арцёму Мілеўскаму. Я гляджу на іх біяграфіі і здзіўляюся, чаму хлопцы з гэтага пакалення, якое вырасла ў
Але Віталь лічыць, што Арцёма асуджаць не варта. У яго ёсць толькі адна заўвага: куды б цябе жыццё ні закінула, ты можаш
Руслан Гарбачоў, «Салідарнасць»