У Карэі адбыўся парад пінгвінаў, апранутых пад Санта-Клаўса
16.11.2010 13:00
—
Разное
У Паўднёвай Карэі ў парку забаў горада Ён"ін адбыўся ўрачысты парад пінгвінаў. Птушкі, апранутыя ў касцюмы Санта-Клаўса, бадзёра шпацыравалі на радасць сотням наведнікаў.
Трохі незадаволенымі падаваліся толькі два ўдзельнікі шэсця. Ім не хапіла чырвоных каўпакоў, і іх пераапранулі ў аленяў Санты - Рудольфа і Дэшера.
Падзяліцца навіной:
Паводле tut.by і tvr.by
Паводле tut.by і tvr.by