У Мінску ў нядзелю пабіты тэмпературны рэкорд

Источник материала:  
16.11.2010 09:44 — Разное
Слупок тэрмометра ў сталіцы падняўся да адзнакі плюс 13,3°С (ранейшы рэкорд складаў +11,7°С і быў устаноўлены ў 2000 годзе).

Адхіленне сярэднесутачнай тэмпературы ад нормы склала амаль 9°С.

Цяплей за ўсё ў панядзелак было ў Лельчыцах — +18,5°С.

Гэта новы рэкорд дня для райцэнтра (было 15,6 у 2000 годзе) і ўсёй краіны (16,9°С у Пінску таксама ў 2000 годзе).

Апошні раз тэмпературны рэкорд дня быў устаноўлены ў Мінску 3 лістапада, калі паветра прагрэлася да 12,6°С (ранейшы максімум — 12,5°С у 1996 годзе). Рэкорд месяца для сталіцы складае 16°С (зафіксаваны 1 лістапада 1926 года).

У найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія дажджы. Месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1–8, днём +5–11°С, на паўднёвым усходзе да +14°С.


Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←Работа над чужими ошибками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика