На выступленні Тэатра кошак Куклачова ў Віцебску дзеці «свісталі, рохкалі і мяўкалі»
Асаблівае захапленне яно выклікала ў дзяцей, якім Куклачоў аб’явіў, што на канцэрце «можна свістаць, крычаць, шумець, рохкаць і мяўкаць».
Маленькія гледачы шчыра радаваліся і захапляліся, гледзячы на тое, як кошкі катаюцца на драўляным
«Кошак мы не дрэсіруем, — патлумачыў дзецям Куклачоў. — Мы з імі гуляем, прыкмячаем у кошак іх здольнасці і дапамагаем іх развіць. Але вы, калі прыйдзеце дадому, не пачынайце адразу ж выхоўваць вашых катоў і сабачак. Іх трэба проста любіць».
Пасля канцэрта народны артыст РСФСР паведаміў журналістам, што задаволены сваім выступленнем у Віцебску і прыёмам мясцовай публікі. «Мне наогул у Беларусі падабаецца. Я даўно тут не быў і адчуў, што па Куклачову тут ужо засумавалі», — сказаў артыст.
Як аказалася, у Куклачова, які першым у СССР заняўся цыркавой працай з кошкамі, з Віцебскам звязаны асаблівыя ўспаміны.
«У Віцебску ў мяне ўпершыню сфарміраваўся нумар, дзе кошкі сядзяць за сталом, а адна умудраецца трапіць у каструлю (рондаль).Гэта было ў 1972 годзе, я быў у вашым горадзе разам з
На пытанне, як ён вызначае сваё творчае амплуа, кіраўнік Тэатра кошак адказаў:
«Я педагог. Артыст. А клоуны і камедыянты заўсёды пры ўсіх каралях і царах былі філосафамі».Наконт сваёй выдатнай фізічнай формы
Як паведаміў Куклачоў, разам са сваім малодшым сынам Уладзімірам ён паставіў новы нумар — балет з кошкамі. «Трэба паспрабаваць прывезці балет з кошкамі да вас на „Славянскі базар у Віцебску“. Гэта новае слова ў мастацтве, і, думаю, гэта спадабаецца вашым гледачам», — сказаў ён.
Плануецца, што 14 лістапада Тэатр кошак Юрыя Куклачова выступіць у беларускай сталіцы ў канцэртнай зале «Мінск» (13:00, 16:00, 19:00). Білеты ад 30 000 да 80 000.БелаПАН