Пачобут пра Кустурыцу: SOME, як вядома, LIKE IT HOT
Сапраўды, пры дэмакратыі палітык увесь час знаходзіцца пад кантролем — канкурэнцыя, СМІ, грамадская думка… У выніку заходнія лідары, якія моляцца на сацыялагічныя даследаванні, выглядаюць прэсна і нецікава. І няма чаго дзівіцца, калі іхняе заданне — увесь час падабацца большасці. Прычым не ўяўнай, а цалкам канкрэтнай — каб 51 працэнт быў.
Ну якое тут натхненне можа атрымаць творца ад сустрэчы з такім вось
Спіс інтэлектуалаў, якія захапляліся таталітарызмам, вялікі. Яны пхаліся да Сталіна і Гітлера, да Мао і Кастра. Колькі паважаных людзей можна пабачыць на здымках у таварыстве гэтых крывавых пачвараў…
Аўтарытрарызм, а раней таталітарызм, заўсёды быў прывабнай альтэрнатывай заходняй дэмакратычнай нудзе. Калі, зразумела, параўноўваць гэтыя рэчы седзячы ва ўтульным кафэ, скажам, у Парыжы ці любым іншым ландоне, папіваючы капучына.
Таму Олівер Стоўн, напрыклад, захапляецца Кастрам. Нават фільм пра старога Фідэля зняў. А іншы знакаміты рэжысёр, нядаўна прыляцеў у Мінск сваім уласным самалётам, каб наведаць нашага славяскага віцязя.
Зразумела, зусім інакш выглядае справа, калі ты глядзіш на аўтарытарызм не звонку, а знутры і на ўласнай скуры адчуваеш усю хвалёную незалежнасць
Punkt widzenia zależy od punktu siedzenia і гусь свіне не таварыш.
Эмпатыя не заўсёды ўласцівая творцам. Іх захапляе не толькі дабро, але і зло. Так было, так ёсць і так будзе.Але, магчыма, тата самага вядомага хлопчыка ў краіне ў выніку менавіта гэтага візіту хаця б «прыабшчыўся» да вялікага мастацтва.
— Я не глядзеў, мне раздрукоўку далі — сказаў Аляксандар Рыгоравіч нядаўна пра відэазварот расійскага прэзідэнта.
Спадзяюся, цяпер Кустурыцу Рыгоравіч не па раздрукоўках ведае.poczobut.livejournal.com