У вас будзе дзіця!
У будзённай кругаверці штодзённыя клопаты ўяўляюцца нам вельмі важнымі. Такімі важнымі, што, бадай, немагчыма ўхіліцца ад іх нават на хвілінку, хаця б і дзеля
Паводле Дзіцячага фонда Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на Беларусі існуе цэлы шэраг складанасцяў, якія адмоўна ўплываюць на нашых дзяцей. Але адна з самых важных праблем — выхаванне дзяцей, пазбаўленых сям’і.
Рэспубліканскі банк дадзеных аб дзецях, якіх мяркуецца ўсынавіць, налічвае больш за 6 тысяч
Дзеля ажыццяўлення права дзіцяці на выхаванне ў сям’і наша краіна прадугледзела шмат мажлівасцяў:
— усынаўленне;
— перадача на выхаванне ў апякунскую сям’ю;
— перадача на выхаванне ў прыёмную сям’ю;
— арганізацыя «гасцявой» сям’і.
Найбольш простай з такіх магчымасцяў з’яўляецца «гасцявая» сям’я — прыём дзіцяці ў сям’ю на выходныя і вакацыйныя дні. Прыгатаваць ежу і памыць за сабой посуд, схадзіць на прыгодніцкае кіно і разам з «братам» ці «сястрой» паесці марозіва, пагуляць у парку і наведаць «бабулю з дзядулем» — вось тыя простыя рэчы, якія дазваляюць самотнай малечы
Апякунская сям’я — сям’я, у якой адзін чалавек альбо муж і жонка выконваюць абавязкі па выхаванні
Прыёмная сям’я — гэта сям’я, якая прымае на выхаванне
Усынаўленне — абгрунтаваны судовым рашэннем юрыдычны акт, паводле якога паміж выхавальнікам і выхаванцам паўстаюць такія ж правы і абавязкі, як і паміж бацькамі з дзецьмі. Дзіця робіцца паўнавартасным членам сям’і!
На Беларусі штогод усынаўляецца больш за 500 дзяцей, больш за 4 тыс. дзяцей прымаюцца ў сем’і грамадзян пад апеку, у прыёмныя сем’і і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. У свядомасці жыхароў краіны ўсё больш замацоўваецца меркаванне, што пытанне дапамогі дзецям, пазбаўленым бацькоўскай увагі, — як клопат дзяржавы, супольнасці, так і справа кожнай асобнай сям’і. Далучайцеся!
Даведацца пра свае мажлівасці спраўдзіць мару
Аляксандр Г. Ворвуль