Беларускі кіроўца паставіў у Эстоніі рэкорд хуткасці
03.11.2010 16:01
—
Разное
Супрацоўнікі эстонскай паліцыі спынілі Bentley з беларускімі нумарамі, які разагнаўся на загараднай трасе да 241 км/г. Раніцай 31 кастрычніка ў цэнтр кіравання Пых’яскай прэфектуры паступіла паведамленне аб тым, што па шашы Талін — Пярну — Ікла з вялікай хуткасцю рухаецца чорны Bentley.
Інфармацыя была перададзеная ўсім патрулям дарожнай паліцыі, а праз некаторы час парушальнік трапіў у поле дзеяння радара, які зафіксаваў хуткасць у 241 км/г.Bentley спынілі ў раёне
У дачыненні да парушальніка распачатая справа аб парушэнні. Эстонскі закон аб дарожным руху прадугледжвае за перавышэнне дазволенай хуткасці больш, чым на 40 км/г, грашовы штраф у памеры да 12 тыс. крон, арышт або пазбаўленне права на кіраванне тэрмінам да аднаго года.
Падзяліцца навіной:
ru.delfi.lt
ru.delfi.lt