Беларус пабудуе ў цэнтры Беластока трыумфальную арку

Источник материала:  
02.11.2010 16:31 — Разное
У цэнтры Беластока (Польшча) на Рынку Касцюшкі паўстане архітэктурна-мастацкае збудаванне, якое будзе нагадваць трыумфальную арку.

Беларус пабудуе ў цэнтры Беластока трыумфальную арку
Лявон Тарасэвіч, фота Kurier Poranny

Яго аўтарам з’яўляецца мастак Лявон Тарасэвіч. Доўгі час ён быў актыўным дзеячам беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы і адным з арганізатараў фестывалю «Басовішча».

Як паведамляе Kurier Poranny, збудаванне будзе мець шэсць метраў вышыні. Паміж чатырох слупоў, на якіх яно будзе стаяць, можна будзе свабодна прайсці.

Лявон Тарасэвіч з’яўляецца сусветна вядомым мастаком. Нарадзіўся ён у вёсцы Валілы на Падляшшы.

Падзяліцца навіной: 
Паводле Еўрарадыё

←Мы гаворым Тан Шве…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика