Штанге: «Стадыён «Дынама» — гэта проста катастрофа!»
02.11.2010 13:24
—
Разное
Фота: champ.by |
«Яшчэ адна праблема — гэта наш нацыянальны стадыён. Гэта проста катастрофа! Я не павінен быў бы пра гэта казаць, бо мне ўжо паабяцалі новы стадыён у хуткім часе. Але я хачу пастаянна пра гэта нагадваць дзеля нашых заўзятараў.
Любому фанату патрэбен добры сэрвіс.
Калі гульня праходзіць кастрычніцкім вечарам, усё заўзятары мокнуць пад дажджом, але ім няма дзе купіць кубак гарбаты. Прыбіральню не знайсці. Я б са сваёй сям’ёй не пайшоў на такі стадыён. А гэта ж твар нашай краіны! Усе мае знаёмыя трэнеры, напрыклад Гус Хідынк, захапляюцца Мінскам.
Але ў той жа час жахаюцца ад нашага стадыёна. Гэта ганьба!»— цытуе Бернда Штанге goals.by са спысылкай на «Народную газету».
Падзяліцца навіной: