Пазняк заклікае не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах
01.11.2010 11:09
—
Разное
Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк у сваім звароце да ўдзельнікаў шэсця ў Курапаты, якое адбылося ў Мінску 31 кастрычніка, заклікаў беларускі народ «не ўдзельнічаць у сцэнарах цёмнай улады, не ісці на цёмнае галасаванне, не даць сябе скарыстаць як матэрыял да фальсіфікацыі выбараў, не даць рэжыму схавацца за плечы людзей».
Паводле яго слоў, трэба «пакінуць улады фальсіфікаваць на пустым месцы, каб ашуканства было відавочным». Як адзначыў Пазняк, трэба патрабаваць выбары «без удзелу ў іх узурпатара прэзідэнцкай пасады».
«Надыходзіць час пераменаў, ён адчуваецца ў паветры. Мы не ведаем, колькі ён працягнецца.Але галоўнае — не змарнаваць яго. Тут пад крыжамі на святыя Дзяды ў самы раз задумацца над нашымі дзеяннямі і нашай будучыняй, якая мусіць і павінна стацца лепшай, чым ёсць», — гаворыцца ў звароце.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН