Пасол Эстоніі: Смяяцца з Лукашэнкі наіўна
а не свабода зарабляць столькі, колькі розум дазваляе. Я думаю, што ў людзей у Беларусі ёсць свае падставы адчуваць сябе шчаслівымі. Мы ў Эстоніі хочам, каб дзяржава як мага менш умешвалася ў наша жыццё, а ў Беларусі, мне так здаецца, лічаць, што дзяржава павінна праяўляць клопат і непасрэдна ўдзельнічаць у жыцці людзей. І дзяржава так і паступае, яна больш сацыяльна скіраваная», — сказаў Ленсмент у эксклюзіўным інтэрв’ю штотыднёвіку «День за Днём».
На думку дыпламата, Аляксандра Лукашэнку рана спісваць з рахункаў. «Прэзідэнт Лукашэнка больш за 15 гадоў ва ўладзе, і той, хто смяецца над ім, дастаткова наіўны.
УПершае, што ён прапанаваў, была барацьба з карупцыяй», — адзначыў Ленсмент.
Паводле яго слоў, у Беларусі шокавы пераход да рынкавай эканомікі паводле эстонскага сцэнара быў бы немагчымы.«Там ёсць такія прадпрыемствы, якія цяжка прыватызаваць. Мінскі трактарны завод, напрыклад. На ім 25 000 рабочых. У нас маштабы нашмат меншыя і такіх буйных прадпрыемстваў не было.
Беларуская эканоміка мае вострую патрэбу ў інавацыі, але я не магу называць яе закрытай», — сказаў пасол.Ленсмент сказаў таксама, што ў постсавецкі перыяд беларусы і эстонцы выпалі з поля зроку адзін аднаго, аднак з адкрыццём пасольства [раней было консульства] ёсць усе магчымасці адрадзіць узаемную цікавасць.
postimees.ee