Збліжэнне Масквы і Брусэля — дрэнная навіна для афіцыйнага Менска
«Перазагрузка» стасункаў з ЗША, размовы пра скасаваньне візаў з Эўрапейскім Зьвязам, бравурныя калянавуковыя развагі пра ўзаемадапаўняльнасьць эканомікаў Расеі і ЭЗ ў адным зь верасьнёўскіх выпускаў блізкага да Крамля часопіса «Эксперт» — назіраем відавочную адлігу ў стасунках Расеі і Захада, перадусім Эўрапейскага Зьвяза. У доўгатэрміновай пэрспэктыве для Расеі больш камфортна мець блізкія стасункі з плюралістычным і культурна блізкім ЭЗ, чым з Кітаем.
Пацяпленьне стасункаў між Расеяй і Эўрапейскім Зьвязам — гэта дрэнная навіна для сучаснай беларускай улады:1) Беларусь застаецца
2) Шавіністычныя расейскія палітолягі дададуць, што беларускае кіраўніцтва пазбаўляецца такога важнага рэсурса для сваёй так званай «лімітрофнасьці», як супярэчнасьць між вялікімі цэнтрамі і магчымасьці гэтую супярэчнасьць эксплюатаваць,
3) Беларуская ўлада апыноўваецца ў стане Халоднай вайны на два фронта: стасункі з Эўрапейскім зьвязам абмежаваныя
Існуе два заўважныя, хаця і не вырашальныя фактары, якія стаяць на шляху
На сённяшнім этапе Захад не цікавіцца прагрэсам дэмакратыі ў Расіі ды гатовы атрымаць эканамічнае і геапалітычнае супрацоўніцтва ў абмен на
Аднак палітычныя абставіны і непапраўна горшы імідж Беларусі, які, зрэшты, адлюстроўвае аб’ектыўную рэальнасць, ніяк не дазволяць ЕЗ ігнараваць адсутнасць дэмакратыі ды масавыя парушэнні правоў чалавека ў краіне.
Крытыка рэжыму Лукашэнкі ды акуратнае выказванне заклапочанасці станам дэмакратыі ў Беларусі — як ні дзіўна, таксама шанец для прэзідэнта Расіі прадэманстраваць сваю сучаснасць і прагрэсіўнасць.Беларускаму рэжыму не варта спадзявацца на супярэчнасці паміж Расіяй і Еўразвязам і спрабаваць выкарыстоўваць іх для падтрымання свайго існавання ў доўгатэрміновай перспектыве. Стратэгічныя інтарэсы і Расіі, і Еўразвязу вымагаюць кампрамісаў і канструктыўнага супрацоўніцтва, а не процістаяння. Расія і Еўразвяз, Расія і НАТО і так узаемадатыкаюцца і маюць агульную мяжу, таму Беларусь не можа быць ані бар’ерам на шляху (аб’ектыўна немагчымага) ваеннага ўварвання з Захаду, ані паўнавартасным эканамічным «мостам» паміж Расіяй і ЕЗ.
Беларусь можа або фасілітаваць інтэграцыю на еўрапейскай прасторы, разам з Украінай і шэрагам іншых еўрапескіх дзяржаў, што не ўваходзяць у ЕЗ, утварыўшы калектыўны трэці суб’ект гэтага працэсу, або надалей быць «каменем у боце» дляі ствараць перашкоды і цяжкасці лакальнага характару, ад чаго ўрэшце пацерпіць больш за ўсіх.
// Цалкам
Алесь Чайчыц