25 кастрычніка ў Беларусі ўшаноўваецца Марцін
25.10.2010 10:05
—
Разное
Гэта таксама свята млынароў.
У гэтыя дні ніколі не працавалі, а млынароў запрашалі ў госці, надзялялі падарункамі. У гэты дзень заканчвалася праца на вадзяных млынах. Тым, хто наважваўся працаваць на свята, Марцін нібыта мог адпомсціць — пераламаць пальцы або млынавыя колы.
З даўніх часоў на Дзень Святога Марціна прынята рэзаць гусей ды адзначаць свята рознымі стравамі, асабліва печанай гуссю.
Зрэшты, агульнаеўрапейская традыцыя забіваць гусей у гэты час склалася задоўга да хрысціянства. Але і гэтае вельмі старажытнае свята мела свае эканамічныя ды кліматычныя падставы. Гусі робяцца найбольш тлустымі менавіта у гэты час — далей зіма ўжо не дае ім назапашваць тлушч.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё