Беларускі «рабілі» прастытуткамі ў Турцыі, каб cплаціць крэдыты
Справа па ч. 3 арт. 181 КК і ч. 1, ч. 2 арт. 285 КК накіравана для разгляду ў суд Савецкага раёна Гомеля, паведаміў начальнік аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці Дзмітрый Вараб’ёў.
Паводле яго слоў, грамадзянін Турцыі і жанчына, якая часова жыве там, стварылі ў 2006 годзе арганізацыю па дастаўцы грамадзян рэспублік былога Савецкага Саюза ў Турцыю для сексуальнай эксплуатацыі. У Беларусі дзейнічала ячэйка турэцкай арганізацыі. Грамадзяне краіны шукалі і вербавалі суайчынніц для працы ў Турцыі. Ёсць звесткі, што такія ячэйкі былі ў Расіі і Украіне.
Калі завербаваная дзяўчына «адпрацоўвала» ў Турцыі свой тэрмін, ёй прапаноўвалі вярнуцца на радзіму і — за добрую плату — знайсці яшчэ кагосьці для такога заняцця.
Некаторыя дзяўчаты ведалі, што будуць займацца прастытуцыяй, некаторыя — станавіліся ахвярамі падманным шляхам.
«Вярбоўшчыкі выбіралі тых, хто працуе на нізкааплачваемых пасадах, з непаспяховых сем’яў. Былі і замужнія, якія такім чынам спрабавалі вырашыць свае фінансавы праблемы, напрыклад, выплату крэдытаў», — сказаў Вараб’ёў.
Паводле яго слоў, абяцаных вялікіх грошай першы раз не зарабляў ніхто. З заробку за ноч 70–100 долараў прастытутка атрымлівала палову.
Назад дзяўчаты прыязджалі часта без грошай, камусьці ўдавалася прывезці 500–700 долараў.У праваахоўных органаў з’явілася інфармацыя, што адна з удзельніц групы актыўна займаецца вярбоўкай дзвюх дзяўчат. Пры спробе перасячэння
Алена Германовіч, БелаПАН