Жыхарам італьянскага горада забароняць насіць міні‑спадніцы і нізкія джынсы

Источник материала:  
21.10.2010 16:21 — Разное

Міні‑спадніцы, кофты з глыбокім дэкальтэ і джынсы са зніжанай таліяй могуць быць афіцыйна забароненыя ўладамі горада Кастэламарэ ды Стабія, размешчанага на поўдні Італіі, паведамляе агенцтва ANSA.

«Мы павінны аднавіць старыя традыцыі вялікіх гарадоў, каб палепшыць суіснаванне грамадзянаў», — заявіў губернатар горада Луіджы Бобі, каментуючы законапраект, які можа быць прыняты мясцовым кіраўніцтвам у панядзелак.

«Гэтыя правілы павінны выконвацца кожным законапаслухмяным грамадзянінам нашай краіны», — заявіў Бобі.

Па дадзеных выдання, парушальнікі новаўвядзення будуць пакараныя штрафам ад € 25 да € 500.

Акрамя нашэння «нясціплага» адзення, жыхарам Кастэламарэ будзе забаронена публічна загараць і гуляць у футбол у парках і садах горада.

Падзяліцца навіной: 
Газета.ру

←Зімоўскі: Беларусь — ахвяра «беларускай мадэлі»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика