Клікала ў дарогу маладосць
21.10.2010
—
Разное
Нашы землякі, якія ў свой час працавалі на ўдарных будоўлях па камсамольскіх пуцёўках, не парываюць сувязяў з Радзімай
Магнітка, Камсамольск-на-Амуры, цаліна, Байкала-Амурская магістраль — толькі самыя вядомыя з дзясяткаў ударных аб’ектаў камсамольска-маладзёжнага клопату савецкага мінулага. А згадаем яшчэ шэфства камсамолу над флотам Балтыкі: тысячы нашых землякоў атрымалі жыццёвую загартоўку на ваенных караблях. Многія і далей пайшлі “морам па жыцці”. Нібы велізарны міксер, камсамол закручваў у плынь рамантыкі, працы і змагання на карысць Радзімы мільёны юнакоў і дзяўчат. Наш знакаміты зямляк Пётр Клімук, напрыклад, перадаў у Музей камсамолу Беларусі, дзе доўгі час збіраліся экспанаты, і свой камсамольскі білет, і скафандр, у якім ён пабываў у космасе. Пётр Ільіч, як і іншыя знакамітыя людзі, удзельнічаў у камсамольскіх з’ездах, часта сустракаўся з моладдзю. Старэйшыя помняць: камсамольцаў не палохалі цяжкасці, яны ехалі туды, дзе патрэбны былі іх сілы, веды, гарачыя сэрцы.
Такая згадка да месца, бо нядаўна, 25 верасня, у Беларусі прайшоў шэраг мерапрыемстваў з нагоды юбілею: 90-годдзя камсамолу краіны. Хоць праводзілі іх арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — ён прадаўжае цяпер камсамольскія традыцыі — аднак і сотні тысяч людзей старэйшага пакалення па праву лічаць свята сваім. Між іншым, варта ўдакладніць: першыя камсамольскія ячэйкі на Міншчыне, паводле архіўных дакументаў, з’явіліся ўвосень 1918 года. “Я гэта ведаю дакладна, бо грунтоўна вывучала гісторыю маладзёжнага руху, рыхтавала і пытанне пра дату нараджэння камсамолу Беларусі на пленум ЛКСМБ у другой палове 80-х, — горача гаворыць Нэлі Курганава, якая раней узначальвала музейную групу пры ЦК камсамолу. — А ў кароткі час, калі з лютага 1919-га існавала Літоўска-Беларуская рэспубліка, і ўвогуле былі аб’яднаныя ЦК камсамолу і партыі Літвы і Беларусі. У архівах захоўваюцца такія камсамольскія білеты. Аднак у савецкі час было б вялікай смеласцю для беларускага камсамолу пераглядваць дату свайго нараджэння. І таму ўдзельнікі пленума “пытанне разгледзелі”, ды кардынальнае рашэнне па ім не прынялі. Я думаю, да гэтай гісторыі варта вярнуцца даследчыкам маладзёжнага руху. Цяпер увесь камсамольскі архіў перададзены і захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Між іншым, добра вядома: да Вялікай Айчыннай вайны беларускі камсамол вёў радавод з 1918 года, гэта лёгка ўстанавіць па публікацыях у даваеннай прэсе. А пасля вайны, з 1945-га, калі ЛКСМБ за гераічны ўдзел у барацьбе з фашызмам быў узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, адлік жыцця беларускага камсамолу пачалі ўжо з 1920 года”.
Нядаўна ў рэдакцыі мы атрымалі ліст з Масквы. Даслаў яго Сяргей Кандыбовіч, які нарадзіўся ў Мінску, у свой час служыў на Украіне, актыўна ўдзельнічаў у камсамольскім руху, выбіраўся нават членам ЦК камсамолу Украіны. Цяпер Сяргей Львовіч — доктар навук, старшыня Савета рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы”. З ліста вынікае: актыў аўтаноміі плануе напрыканцы кастрычніка правесці вечар-сустрэчу ветэранаў камсамолу Беларусі “Гэта наша з табой біяграфія”, прысвечаную 90-годдзю ўтварэння ЛКСМБ, у Маскоўскім доме нацыянальнасцяў. У праграме вечара прадугледжана дэманстрацыя дакументальных фільмаў пра камсамол Беларусі, выступленне ветэранаў ЛКСМБ, святочная канцэртная праграма.
І яшчэ не забудземся: 29 кастрычніка — Дзень нараджэння ВЛКСМ. Таксама добрая нагода сабрацца землякам-беларусам з камсамольскімі радкамі ў біяграфіях…
Іван Ждановіч