Абама возьме ўдзел у тэлепраграме «Разбуральнікі легендаў»
19.10.2010 14:19
—
Разное
У снежні гэтага года прэзідэнт ЗША Барак Абама возьме ўдзел у пазнавальнай тэлепраграме «Разбуральнікі легендаў», якая пры дапамозе навуковых метадаў правярае на рэальнасць «гарадскія міфы».
Гэта адно з нешматлікіх нетрадыцыйных выступленняў прэзідэнта ў тэлеэфіры.
«Разбуральнікі легендаў» разглядаюць, напрыклад, такія пытанні: ці можа ўзарвацца ўнітаз, у якім шмат туалетнай паперы, калі кінуць туды цыгарэту, або як больш намокнеш падчас дажджу: калі ідзеш або калі бяжыш.
Паводле даследаванняў, аўдыторыя «Разбуральнікаў» складае 13 млн гледачоў. Найбольшай папулярнасцю гэтая праграма карыстаецца ў падлеткаў ва ўзросце 7–13 гадоў.
Падзяліцца навіной:
МБ
МБ