У Прыпяць выпусцяць сцерлядзь
19.10.2010 08:05
—
Разное
На ўчастку ракі Прыпяць у Лунінецкім раёне 19 кастрычніка запусцяць сцерлядзь. Такая акцыя робіцца ўпершыню і пройдзе ў межах Міжнароднага года біялагічнай разнастайнасці ў Беларусі. У раку выпусцяць амаль паўтысячы дарослых рыб.
Абраны ўчастак ракі месціцца на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Сярэдняя Прыпяць” у межах Лунінецкага раёне і адпавядае патрабаванням для зарыблення маладой сцерляддзю. Спецыялісты лічаць, што гэтая рыба засвоіць сваю экалагічную нішу без шкоды для іншых прадстаўнікоў іхціяфауны.
Сцерлядзь — адзіны від прадстаўнікоў асятровых на тэрыторыі Беларусі. Жыве ў Дняпры і яго найбуйных прытоках — Прыпяці і Беразіне. Від унесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама ў Чырвоную кнігу Міжнароднага саюза аховы прыроды.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА