Станцыі трэцяй лініі метро — прапануйце свае назвы

Источник материала:  
18.10.2010 16:24 — Разное
Дырэктар «Мінскметрапраекту» Валерый Чаканаў заявіў, што праз сем гадоў у беларускай сталіцы запрацуюць новыя станцыі.

Станцыі трэцяй лініі метро — прапануйце свае назвы

Адразу з’явіцца першых шэсць: «Лошыцкая», «Аэрадромная», «Жукоўская», «Вакзальная», «Клары Цэткін», «Юбілейная».

Відавочна, што да справы назвы станцый падышлі ўтылітарна — па назве навакольных вуліц.

Ёсць мікрараён «Лошыца», значыць быць і такой станцыі метро. Не забывайце, што побач знаходзіцца і Лошыцкі парк. Логіка забойчая — сабраць у адным месцы аднолькавыя тапонімы. Нязручна, канешне, і калі аднайменныя вуліца і станцыя метро знаходзяцца ў розных кутках горада (Кастрычніцкая, Маскоўская, Фрунзэ). Вынік бачыцца адзін: даць іншую назву.

Улічваючы, што да ўвядзення першых станцый трэцяй лініі застаецца шмат часу, прапанаваныя назвы — умоўныя. К 2017 году сітуацыя можа змяніцца ў любы бок.

Прапануйце свае назвы для новых станцый метро.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←З’явіцца беларускі легкавік?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика