У Ашмянскім раёне археолагі знайшлі фрагменты керамікі эпохі жалезнага века
18.10.2010 11:00
—
Разное
Археолагі Інстытута гісторыі падчас раскопак у Ашмянскім раёне выявілі фрагменты керамікі эпохі жалезнага века.
Як адзначаюць навукоўцы, у Беларусі дагэтуль было адкрыта толькі адно гарадзішча з керамікай такога віду ў вёсцы Засвір Мядзельскага раёна.
На месцы старажытнага паселішча ў Ашмянскім раёне знойдзены таксама фрагменты жалезнай сякеры, вастрыльнага каменя, спражка, ключык і дзве прасніцы. Усе артэфакты перададзены на захоўванне ў Ашмянскі краязнаўчы музей.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА