Адкусіў галаву мышы — абвінавачаны ў жорсткім абыходжанні з жывёламі
18.10.2010 09:36
—
Разное
Шведскі суд пачынае разглядаць справу
Відэазапіс працягласцю за менш хвіліну быў зроблены сябрамі падсуднага. Сам ён, трымаючы мыш за хвост, спачатку адкусіў ёй галаву, а затым дэманстраваў перад камерай тое, як кроў сцякае з трупа
жывёлы.
«Ён цалкам неабгрунтавана падвергнуў жывёлу пакутам», — заявіў журналістам дзяржабвінаваўца.
Пра відэазапіс стала вядома пасля таго, як дадзены мабільны тэлефон быў сканфіскаваны паліцыяй у сувязі з разглядам іншай справы.
Сам малады чалавек ужо не раз меў праблемы з законам.
Калі суд прызнае яго вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёламі, яму пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да двух гадоў.
Падзяліцца навіной:
Ice News
Ice News