Над магілай Аляксандра Бурбіса
![]() |
Тут друкуецца не нарыс жыцця і творчасці гэтага таленавітага чалавека, сузаснавальніка Беларускае Сацыялістычнае Грамады, арганізатара рэвалюцыйнага змагання ў 1905–1906, вязня Лукішак, арганізатара беларускага хору і беларускае драматычнае дружыны ў Вільні, заснавальніка эканамічнае геаграфіі Беларусі, аднаго з першых гісторыкаў беларускага
«Стары» сацыяліст, асуджаны царскім судом на вечнае пасяленне ў Сібіры, Язэп Лёсік прамаўляў над магілаю свайго таварыша і аднадумца. Так, Алесь Бурбіс, як і іншыя беларускія сацыялісты, уступіў у бальшавіцкую партыю. Але ён быў з плеяды тых патрыётаў Беларусі, якіх назвалі
На маю думку, жалобная прамова Язэпа Лёсіка з’яўляецца выдатным творам беларускай аратарскай прозы. 24 сакавіка 1922 яе надрукавала «Савецкая Беларусь», значную частку прамовы ўключыў у свой некралог Мікола Байкоў. У «Скарынічы» (1997) яе ўзнавіў Расціслаў Платонаў. Алесь Жынкін змясціў прамову ў Зборы твораў Язэпа Лёсіка (2003). Што праўда, падчас падрыхтоўкі тэксту прамовы да друку Алесь Жынкін карыстаўся адзіным і да таго ж сапсаваным асобнікам «Савецкай Беларусі». На жаль, ён не ўлічыў вялікую цытату з прамовы ў некралогу Міколы Байкова. Думаецца, гэтая публікацыя можа лічыцца найбольш поўнаю.
Мяркую, што чытачы ацэняць вартасці прамовы Язэпа Лёсіка. Яе грэх друкаваць сучасным дзяржаўным правапісам, нагэтулькі яна беларуская. Асабліва ж хачу акцэнтаваць увагу на наступным. Выклікаючы ў памяці слухачоў вобраз прарока Майсея, нагадваючы гісторыю Выхаду народу Ізраілевага з Егіпту, Язэп Лёсік звяртаецца да ўжо нежывога Аляксандра Бурбіса і кажа: «Спі ж спакойна, беларускі прароча! Ты не дайшоў яшчэ да Абяцанае Зямлі, ня дойдзе яшчэ і шмат хто з нас, бо ўсе мы ў няволі радзіліся і мусім памерці, як тое жыдоўства, што вадзіў Майсей па пустыні».
Гэта было няйначай як прадбачанне і лёсу таварышаў, якія складуць свае галовы ў
Анатоль Сідарэвіч
Язэп ЛЁСІК
ПРАМОВА
Таварышы і грамадзяне! Я прыйшоў сюды, каб ад імя Інстытуту беларускай культуры прынесьці апошняе ўшанаваньне і перадаць апошняе прашчай найлепшаму сыну Беларусі, добраму грамадзяніну і дарагому нашаму таварышу Аляксандру Бурбісу. Як чорная хмара, зьвісла над Беларусьсю пахавальная жалоба. Адзін за другім зыходзяць у магілы найлепшыя людзі нашай многапакутнай старонкі, нашы нацыянальныя прарокі.
Рэвалюцыя, вялікая расейская рэвалюцыя, што разьбіла страшны расейскі вастрог народаў ды насьцеж расчыніла дзьверы на волю, на шырокія прасторы нацыянальнага і сацыяльнага перабудаваньня, — гэтая рэвалюцыя разам з радасьцю вызваленьня прынесла нам, беларусінам, найцяжэйшы ўдар. Ніводзін народ на тэрыторыі быўшай Расейскай імпэрыі не дазнаў такіх цяжкіх страт у людзях — правадырох, як нашая старонка Белая Русь. У самым пачатку рэвалюцыі зышоў у сырую зямельку наш слаўны паэта, пясьняр хараства, вялікі замілавальнік свае няшчаснае Айчыны Максім Багдановіч. Памёр ад сухот,
Роўна цераз год пайшоў за ім у халодную магілу таксама ад сухот другі наш паэта, беларускі лірнік Каганец. А яшчэ цераз год за імі ўсьлед пайшоў у маладым
Як чорная хмара, зьвісла над Беларусьсю пахавальная жалоба.
Што ж гэта за фатальная доля такая, што ўсіх іх скасіла сьмерць сухотамі? Дзе прычына таго, што беларускі паэт і пісьменьнік, беларускі вучоны, беларускі грамадзянскі дзеяч, беларускі рэвалюцыянэр умірае ад сухот — ад хворасьці, што разьвіваецца толькі ў падвойна цяжкіх, у падвойна ненармальных умовах жыцьця?
А прычына тут тая, што яны былі ня толькі паэтамі і пісьменьнікамі, ня толькі вучонымі грамадзянскімі дзеячамі, ня толькі
Беларусін у дарэвалюцыйныя часы — гэта шаленец, вар’ят, камэдыянт, апошні чалавек, з каторым ганьбавалі вітацца знаёмыя, а свае родныя выракаліся і пракліналі як адшчапенца і вырадка. Гэтага цяжару, гэтай пякельнай мукі ня мог вытрымаць ніякі, нават зялезны чалавечы арганізм. А цяпер? Хіба не абліваецца крывёю сэрца беларусіна, пазіраючы на тое, як яго
Вось гэтага падвойнага цяжару, гэтай мукі ня мог вытрываць і нябожчык А. Бурбіс, — захварэў ён на сухоты ды памёр. Ня выдзержалі сілы яго таго непамернага цяжару, каторы ўзлажыў ён на рамя сваё і нёс аж да сьмерці з самага пачатку [1]
Апошнім часам ён стаў камуністам, але ні на момант не забываў, што не «ядзіным хлебам жыў бывае чалавек», што ў царства сацыялізму ўвойдуць не пралетары краёў, а пралетары народаў, што сацыялістычны інтэрнацыянал гэта ня сума людзей без нацыянальнага твару, а грамада нацыянальна сьвядомых народаў. Коратка кажучы, нябожчык разумеў, што без нацыянальнага вызваленьня ня можа быць і сацыяльнага вызваленьня. А нацыянальнае вызваленьне ён мысьліў як поўную непадзельную дзяржаўную незалежнасьць для свайго беларускага народу. Але не дажыў да гэтага шчасьця. Ён пакінуў свой народ, сваю
Спі ж спакойна, беларускі прароча! Ты не дайшоў яшчэ да Абяцанае Зямлі, ня дойдзе яшчэ і шмат хто з нас, бо ўсе мы ў няволі радзіліся і мусім памерці, як тое жыдоўства, што вадзіў Майсей па пустыні.
Спачывай, найлепшы сыне Беларусі! Імя тваё не забудзецца ніколі! Чырвонымі, агнёвымі літарамі будзе ўпісана яно ў гісторыі нацыянальнага адраджэньня і рэвалюцыйнага руху Беларусі!
Тут, у роднай зямельцы, у жоўтым пясочку, тут, быць можа, у брудзе знойдуць твае слабыя грудзі сабе пакой! А ты, родная зямелька… Ня будзеш цяжкая ты сыну свайму, зямля!
***
[1] М. Багдановіч жыў 25 гадоў.
[2] У Поўным зборы твораў М. Багдановіча: «Маці родная,
[3] І. Луцкевіч пражыў 38 гадоў.
[4] Непасрэднаю прычынаю смерці А. Гаруна (
[5] Нацыянальна сытыя (насычаныя) народы (national gesättigten Völker) — тэрмін, які сустракаецца ў працы Ота Баўэра «Нацыянальнае пытанне і
Анатоль Сідарэвіч, падрыхтоўка да друку і заўвагі