Ільвяня прыляцела на самалёце з Калінінграда ў Мінск
15.10.2010 10:17
—
Разное
Незвычайны пасажыр прыляцеў сёння ў Нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсам В2 1950 з Калінінграда. Упершыню самалётам «Белавія» дастаўлена ільвяня.
Ільвяняці ўсяго 10 месяцаў. Яго перавозілі ў клетцы ў багажным адсеку самалёта. Для таго каб клетка змясцілася,
Як адзначылі ў «Белавія», сярод жывёл, якія карыстаюцца разам са сваімі гаспадарамі паслугамі авіятранспарту, лідзіруюць кошкі і сабакі. Нагадалі ў кампаніі выпадкі, калі ляталі тхары і малпы, але самым запамінальным быў пералёт у Баку з двума кракадзіламі ў 2009 годзе.
Доўгія хвасты кракадзілаў давялося закруціць, інакш яны не змясціліся б у багажны адсек.А тым часам ільвяня чакае яшчэ адно падарожжа. На гэты раз сухапутнае. Сёння грузавым мікрааўтобусам яго даставяць на новае месца жыхарства — у Віцебскі заапарк.
Падзяліцца навіной:
Дзіяна Курыла, БЕЛТА
Дзіяна Курыла, БЕЛТА