На крамлёўскім прыёме падалі салату з чарвяком
13.10.2010 11:22
—
Разное
Салату «з сюрпрызам» губернатар Цвярской вобласці Дзмітрый Зяленін атрымаў на крамлёўскім прыёме ў гонар прэзідэнта Германіі Крыстыяна Вульфа з жонкай.
Талерка Дзмітрыя Зяленіна |
Здымак сваёй талеркі з неспадзяванкай Зяленін размясціў на Твітэры.
— У маёй салаце чарвякоў не было. Наадварот, усё стравы былі вельмі смачныя, а нямецкія калегі, што сядзелі побач, адно хвалілі крамлёўскую кухню, — запэўніў Канстанцін Касачоў, які прадстаўляў камісію Дзяржаўнай Думы па замежных справах.
Губернатар Зяленін пажартаваў, што гэта быў адмысловы спосаб пакрэсліць свежасць салаты.
Падзяліцца навіной:
deser.pl
deser.pl