Калі і ў якіх памерах павінен выплачвацца аванс?
Вядомы яшчэ з савецкіх часоў жарт, што ці не кожны з нас марыць хадзіць на працу толькі два разы ў месяц (у дні авансу і зарплаты), актуальны далёка не заўсёды. Бо не сакрэт: аванс выдаюць не ўсім. І тут, натуральна, узнікаюць пытанні — ці мае рацыю наймальнік; каму аванс выплачваецца абавязкова, у якіх памерах і калі? Разабрацца з гэтым мы паспрабуем з дапамогай намесніка дырэктара дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ірыны Фёдараўны Шыляевай.
Працоўны дагавор або кантракт?
Ці не найбольш папулярнае пытанне — у якіх выпадках выдача авансу з’яўляецца абавязковай? Між тым, раскладка тут даволі простая.
— Артыкул 73 Працоўнага кодэкса прадугледжвае, што выплата зарплаты робіцца рэгулярна ў дні, вызначаныя ў калектыўным дагаворы, пагадненні або ў працоўным дагаворы, але не радзей чым два разы ў месяц, — адзначае Ірына Шыляева. — Для асобных катэгорый работнікаў заканадаўствам могуць быць прадугледжаныя і іншыя ўмовы. У прыватнасці, гаворка пра кантрактнікаў. Дэкрэт № 29 ад 26 ліпеня 1999 года «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносінаў, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны» вызначае, што зарплата можа выплачвацца не радзей чым раз у месяц работнікам, якія занятыя на ўмовах кантракту — рэгулярна ў дні, пазначаныя ў тым жа кантракце, калектыўным дагаворы ці пагадненні.
Аднак тут трэба адразу ж зрабіць істотную заўвагу. Пры ўзаемнай згодзе работнікаў і наймальніка і пры выкананні парадку змянення істотных умоў працы ў кантракты можа быць унесены запіс, які дазваляе рабіць выплату зарплаты два разы ў месяц, інакш кажучы, за першую палову месяца — аванс, а за другую палову месяца — канчатковы разлік. Прычым пасля прыняцця змяненняў у кантракт гэтае правіла становіцца абавязковым. І яго парушэнне наймальнікам або службовай асобай наймальніка пацягне адміністрацыйную адказнасць.
— Адказнасць наймальніка або службовай асобы наймальніка за парадак і тэрміны выплаты зарплаты вызначана артыкулам 9.19 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, — зазначае Ірына Шыляева. — Гэтае парушэнне цягне за сабой накладанне штрафу на наймальніка або службовую асобу наймальніка ў памеры ад 4 да 20, а на юрыдычную асобу — да 100 базавых велічынь.
Адтэрміноўку
Калі змяняюцца ўмовы?
Арганізацыя пачынае адчуваць фінансавыя праблемы, і вынікам іх становяцца цяжкасці са своечасовай выплатай авансу. Ці можна з улікам «аб’ектыўных прычын» часова адмовіцца ад яго выдачы работнікам?
— Тэрміны і перыядычнасць выплаты зарплаты адносяцца да істотных умоў працы, аб намеры змяніць якія наймальнік абавязаны пісьмова папярэдзіць работніка не пазней чым за адзін месяц, — падкрэслівае Ірына Шыляева. — Пры гэтым, калі ў сувязі са змяненнем істотных умоў працы работнік ад працягу выканання сваіх абавязкаў адмаўляецца, то дзеянне працоўнага дагавору спыняецца.
«Стандартных» памераў няма>
Не менш цікавая тэма — памер авансу. Існуе даволі распаўсюджаная думка, што ён павінен складаць «палову зарплаты». Але гэта не так.— Заканадаўства аб працы не прадугледжвае
Спрэчкі вырашае суд
Не зусім тыповы выпадак, але здараецца, што работнік суму авансу не выкарыстоўвае. У такім выпадку грошы даводзіцца вяртаць. Прычым тут магчымыя тры шляхі — утрыманне з зарплаты работніка на падставе яго заявы, унясенне ў касу арганізацыі паводле прыходнага касавага ордэра і, нарэшце, утрыманне з зарплаты работніка на падставе рашэння наймальніка.
— Пагашэнне запазычанасці шляхам утрымання з зарплаты работніка на падставе рашэння наймальніка можа адбывацца для вяртання грошай, выплачаных залішне ў выніку разліковых памылак, для пагашэння нявыкарыстанага і своечасова не вернутага авансу, выдадзенага на службовую камандзіроўку ці на гаспадарчыя патрэбы пры пераводзе ў іншую мясцовасць, а таксама для вяртання залішне выплачанага авансу ў залік зарплаты, — распавядае Ірына Шыляева. — У гэтых выпадках наймальнік мае права зрабіць распараджэнне аб утрыманні не пазней чым праз месяц з дня канчатковага тэрміну, вызначанага для вяртання авансу ці з дня няправільна разлічанай выплаты. Аднак трэба мець на ўвазе, што ўтрыманне і яго памер на падставе рашэння наймальніка магчымае толькі пры згодзе работніка. Калі ж з памерам утрымання работнік не згодны, то справа вырашаецца ў судзе.
Жаданне можна задаволіць
Таксама нетыповы выпадак, і тым не менш. Часам работнік адмаўляецца ад атрымання авансу самастойна. Маўляў, «мне больш зручна атрымліваць усё і адразу».
— У такім выпадку пайсці насустрач пажаданням работніка можна, — заўважае Ірына Шыляева. — Аднак, каб не ўзнікала ніякіх непаразуменняў, той жа работнік павінен напісаць заяву з адпаведнай просьбай.
Грошы. А потым паездка
Тым часам ёсць сітуацыя, калі авансаванне з’яўляецца абавязковым незалежна ад таго, на якіх умовах якога дагавору заняты работнік. Гаворка пра камандзіроўку. Так, нялішне заўважыць, што артыкул 95 Працоўнага кодэкса вызначае: пры службовых камандзіроўках наймальнік абавязаны выдаць аванс на кампенсацыю выдаткаў па праездзе і пражыванні. Калі ж наймальнік гэтым патрабаваннем грэбуе, то поўнае права работніка — проста адмовіцца ад службовай паездкі.
Звязда