Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у начныя гадзіны 9 і 10 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны захаваюцца замаразкі да 0 — мінус 5°C. 11–13 кастрычніка чакаецца халоднае з ападкамі надвор’е, месцамі пройдзе мокры снег.
У найбліжэйшыя суткі, 9 кастрычніка, па Беларусі без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні, ноччу слабы, днём 4–9 м/с. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0 — мінус 5°С, месцамі тэмпература паветра плюс 1–3°С, днём плюс 7–13°С.
У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 10 кастрычніка пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны 3–8 м/с. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0 — мінус 5°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах тэмпература паветра плюс 1–4°С, днём плюс 8–13°С. 11 кастрычніка воблачна з праясненнямі.
Ноччу па поўначы, днём месцамі, пераважна па ўсходняй палове, кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег).
Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, днём ва ўсходніх раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём плюс 3–10°С.
Заўтра ў Мінску без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, ноччу слабы, днём 4–9 м/с. Ноччу замаразкі да 0 — мінус 2°С, днём тэмпература паветра плюс 9–11°С.
10 кастрычніка ў сталіцы без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С, днём плюс 10–12°С.