У Івянцы ўпершыню пройдзе рэгіянальны творчы кірмаш
Як паведаміла вядучы спецыяліст па этнаграфіі прадпрыемства «Івкон» Антаніна Хатэнка, творчы форум пачнецца з асвячэння капліцы Божай міласэрнасці.
У рамках свята пройдуць кірмашы ідэй і рацыяналізатарскіх вынаходніцтваў, кулінарнага майстэрства — сучаснага і старажытнага, выступленні на музычных інструментах і прадметах побыту. Будуць прадстаўлены работы майстроў традыцыйнага мастацтва — вырабы з гліны, саломкі і лазы, жалеза і дрэва.
Пройдзе конкурс на стварэнне фрэсак аб Івянцы і яго наваколлі, дэманстрацыя цырульніцкага і стылістычнага майстэрства, прэзентацыяІніцыятарам правядзення творчага кірмашу выступае кампанія «Івкон». Як заяўляюць арганізатары, мэта мерапрыемства — даць магчымасць яго ўдзельнікам паказаць свае зольнасці і таленты, а таксама прапанаваць гасцям кірмашу сваю прадукцыю.
Арганізатары таксама ставяць на мэце прыцягнуць пакупніка традыцыйных і сучасных прадметаў прыкладной творчасці — ад вырабаў з гліны, лазы і дрэва да мастацкіх вынаходніцтваў.
«Традыцыйны кірмаш на землях старой Літвы меў свае непаўторныя рысы, асабліва восенню, бліжэй да свята Усіх Святых, таму на свяце прагучаць і малітвы, і песні, адбудуцца конкурсы і розыгрышы. Ёсць умова — на кірмашы ўсе зарабляюць сваімі здольнасцямі, а не чакаюць чыёйсьці аплаты», — пракаментавала Хатэнка.
Кампанія «Івкон» была ініцыятарам і арганізатарам правядзення ў Івянцы першага ў Беларусі цукерачнага свята (Цукерачны фэст), праграма якога была звязана з сярэдневяковымі беларускімі традыцыямі, а таксама са старажытнымі паданнямі аб заснаванні мястэчка Івянец.
БелаПАН