Навошта Лукашэнка сустрэўся з «чалавекам Дзярждэпартамента ЗША»
Сродкі масавай інфармацыі асвятляюць паездку (не візіт, а менавіта паездку) Аляксандра Лукашэнкі ў Стамбул і яго сустрэчы з турэцкімі афіцыйнымі асобамі. І нейк у ценю застаецца аўдыенцыя, якую даў Лукашэнку Ўсяленскі Патрыярх Варфаламей у сябе на Фанары.
Сустрэча кіраўніка Беларусі з Патрыярхам Варфаламеем не можа не зацікавіць Патрыярха Кірыла і яго атачэнне.
У свой час нервовую рэакцыю ў Маскоўскім Патрыярхаце выклікалі кантакты Варфаламея і прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі. Прыезд улетку 2008 г. Усяленскага Патрыярха ў Кіеў змусіў падацца туды і цяжкахворага Патрыярха Аляксія ІІ. А перад Патрыярхам у Кіеў паляцеў тадышні «міністр замежных спраў» РПЦ мітрапаліт Кірыл. Мала таго, увосень 2008 г. стары і хворы Аляксій мусіў ляцець і ў Канстанцінопаль на сустрэчу прадстаяльнікаў праваслаўных цэркваў ды іх прадстаўнікоў. Лічыцца, што сваёй украінскай палітыкай Патрыярх Варфаламей скараціў жыццё Патрыярху Аляксію.
Галава РПЦ мусіў здзяйсняць шкодныя для яго здароўя пералёты, каб запабегчы пераходу хоць адной з украінскіх цэркваў (а іх, самых вялікіх, тры) пад амафор архіяпіскапа Новага Рыму.
Помніцца, у 2008 г.
знерваваны мітрапаліт Кірыл назваў Патрыярха Варфаламея «чалавекам Дзяржаўнага дэпартмента ЗША». І прагаварыўся, што РПЦ мае на Фанары сваіх інфарматараў. (Такі вось дух адносін
Думаецца, што контрвыведка Варфаламея «вылічыла» тых інфарматараў. А калі вылічыла, то змест гутаркі Усяленскага Патрыярха і кіраўніка Беларусі будзе для прадстаяльніка РПЦ галаваломкаю.
Само сабою,
візіт А. Лукашэнкі на Фанар разлічаны на праваслаўных выбаршчыкаў Беларусі, але ў святле цяпершаніх адносінаў паміж Мінскам і Масквою магчыма ўсякае. Нельга выключаць таго, што А. Лукашэнка сказаў ці намякнуў Варфаламею пра магчымасць пераходу Беларускага Экзархату РПЦ пад амафор Усяленскага Патрыярха. Была ж перад Берасцейскаю уніяй Кіеўская мітраполія, у якую ўваходзілі і
У РПЦ ведаюць, што сярод праваслаўнага духавенства Беларусі ёсць нямала непрыхільных да Масквы. Экзарх Філарэт ужо немалады. І духавенства, і мінская ўлада не могуць не задумацца:
а хто будзе наступным Экзархам? І ці абавязкова павінен гэты Экзарх прадстаўляць у Беларусі прадстаяльніка РПЦ?Ці не лепш было б, калі б ён стаў намеснікам Усяленскага Патрыярха?
Такія пытанні, паўтараю, не могуць не паўставаць і перад немалою часткаю духавенства, і перад дзяржаўнымі інстытутамі Беларусі, ад якіх у значнай ступені залежыць, каго прыняць у якасці Экзарха і ў якасці чыйго Экзарха.
Гэтую аўдыенцыю можна разглядаць і з іншага пункту гледжання.
Можна меркаваць, што А. Лукашэнка хоча ўчыніць ціск на Крэмль і дамагчыся прэфэрэнцый праз Патрыярха Кірыла.Прыём кіраўніка Беларусі Патрыярхам Варфаламеем не мог не выклікаць занепакоенасці ў Маскве. Патрыярху Кірылу не трэба, каб да ўкраінскай, малдаўскай ды іншых праблем не дадалася і праблема беларуская. Вось на гэтым, праўдападобна, і грунтуецца разлік А. Лукашэнкі.