Лукашэнка лётаў да патрыярха Варфаламея абмяркоўваць аўтакефалію БПЦ?
Такую думку выказаў ў інтэрв’ю карэспандэнту ІА REGNUM «Новости» эксперт Сяргей Шыпценка.
Шыпценка зазначыў: «Турцыя знаходзіцца ў ліку краін, якія падтрымліваюць цесныя адносіны з ЕС і ЗША. У той жа час яна не далучылася да палітычных санкцый у дачыненні Беларусі.
Таму візіт мае асаблівае значэнне менавіта ў час, калі палітычная сітуацыя ў Беларусі абвастрылася, калі ідзе прэзідэнцкая кампанія».Эксперт зазначыў, што патрыярх Варфаламей вядомы падтрымкай рознага роду незалежных груп і падтрымлівае курс на аўтакефалізацыю праваслаўных цэркваў па ўсім свеце. У прыватнасці, пад юрысдыкцыяй Канстанцінопаля перайшлі групы ўкраінскіх і беларускіх аўтакефалістаў у ЗША» [у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярха ў Паўночнай Амерыцы знаходзяцца прыходы св. Ефрасінні Полацкай у
«Наўрад ці патрыярх Маскоўскі ў захапленні ад самога факту такога візіту,
але забараніць кіраўніку Беларусі сустракацца з кім бы то ні было ён не можа — можа толькі дабраславіць на добрыя справы», — сказаў эксперт.Сяргей Шыпценка мяркуе, што «патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей выдатна абазнаны наконт міжканфесійнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама пра ўнікальнасць і прыгажосці беларускай прыроды», таму матывы візіту былі зусім іншымі.
Не выключана, што пытанне аўтакефаліі беларускай царквы абмяркоўвалася, але ўнесці выразнасць ў гэты пытанне могуць толькі самі суразмоўцы».Як паведамляла ІА REGNUM Навіны, У Стамбуле 3 кастрычніка адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем, на якой абмяркоўвалася міжканфэсійная сытуацыя ў Беларусі.
regnum.ru